weather

USD 2.1159

EURO 2.3409

RUR(100) 3.3194

search

Лактышы – край рыбакоў, музеяў і буслоў

Вёска Лактышы, якая знаходзіцца на рацэ Лань каля штучнага вадасховішча з аднаіменнай з вёскай назвай, вядома далёка за межамі Ганцавіцкага раёна. Славіцца яна не толькі як край рыбакоў, якія з’язждаюцца сюды пасядзець з вудай. Таксама тут у мясцовым клубе існуюць пяць музеяў, два з якіх унікальныя – “Аквафіл” і “Анты-Бахус” – падобных якім няма нідзе ў Беларусі.

Фото: Святлана Малышка

З пісьмовых крыніц гэтая вёска вядома з 18 стагоддзя. Некалі ў Лактышах жылі болей за тысячу жыхароў: паводле перапісу насельніцтва 1921 года у вёсцы жылі 1091 жыхароў, у 1940 годзе – 1126 жыхароў.

Яшчэ два дзесяцігоддзі назад у Лактышах жыло 712 вяскоўцаў. За гэты час іх колькасць катастрафічна паменьшылася: жыхароў у вёсцы стала на  404 чалавекі меней, чым было ў 1997 годзе – цяпер тут жыве 308 вяскоўцаў.

Школьнікаў у вёсцы ўсяго пяць, прычым усе яны старэйшага ўзросту. Немаўлят (акрямя ўнукаў, якіх прывозяць з горада да бабуль і дзядуль) у вёсцы даўно не нараджалася.

Гэтаму ёсць прычына. Па словах Ларысы Мышкавец, старшыні Нацкага сельвыканкама, у склад якога ўваходзяць і Лактышы, на памяньшэнне вясковага насельніцтва паўплывала тое, што многія з маладых ці шматдзетных сем’яў пабудавалі каператывы ў горадзе.

Вёска губляе не толькі жыхароў: шмат чаго за апошнія годы тут зачынілася. І ў першую чаргу школа-васьмігодка, якая перастала працаваць  дзесяць гадоў назад. Цяпер тут размешчаны вясковы клуб, дзе працуюць пяць музеяў: земляка-разведчыка Паўла Зуйкевіча, краязнаўчы, школьны, “Анты-Бахус” і “Аквафіл”.

Вадаёмы каля вёскі вабяць аматараў-рыбакоў. Некаторыя сядзяць з вудамі нават ў будзёны дзень. А што робіцца на вадаёме ў выхадныя! Як гавораць лактышоўцы, у добрае і яснае надвор'е тут бывае так, што і яблыку няма куды ўпасці.

Аблюбавалі гэты край таксама і буслы. Іх гнёзды-буслянкі можна сустрэць у вёсцы паўсюль: на дрэвах, дахах, комінах, вадакачцы, слупе. Птахі верныя сваёй малой радзіме, з года ў год вяртаюцца ў свае гнёзды, і ніякія жыццёвыя калізіі не здольны пераўпэўніць іх выбраць іншае месца… 

ФОТА З ВЁСКІ ЛАКТЫШЫ:

Фото: Святлана Малышка

Фото: Святлана Малышка

Фото: Святлана Малышка

Фото: Святлана Малышка

Фото: Святлана Малышка

Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка

Фото: Святлана Малышка

Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка
Фото: Святлана Малышка

comments powered by HyperComments
Темы: Фото-факт 4
Из рубрики