weather-4

USD 2.1499

EURO 2.4501

RUR(100) 3.2409

search

У лесе страшаць "велічынямі"

Знак з папераджальным надпісам мы з дзецьмі заўважылі падчас прагулкі па лесе за Ганцавіцкім ААТ "Райаграсервіс" (у раёне гаражоў па вул. Мантажнікаў). Адразу ж з`явілася думка: ці напалохае гэты надпіс парушальніка? Мабыць, не вельмі. Бо, негледзячы на тое, што каля знака смецця не было, а ў глыбіні лесу ўсё ж сустракаліся мясціны, дзе ляжалі бутэлькі з-пад алкагольных напояў, цыгарэтныя пачкі, упакоўкі з-пад ежы і шмат іншага...

 Знак з арыгінальным надпісам стаіць у лесе за гаражамі па вул. Мантажнікаў
Знак з арыгінальным надпісам стаіць у лесе за гаражамі па вул. Мантажнікаў / Фото: Святланы Малышка

У мясцовага паэта Аляксея Галаскока на гэты конт нарадзіліся наступныя радкі:

Раім мы дарослым, дзецям:

Не шукайце вы прычыны,

Не кідайце ў лесе смецце,

Не плаціць каб "величины".

Мне таксама захацелася выказацца:

Смецце выкінуў у лес, хто на ранку моцна спіць,

І не ўзнікнуў інтарэс: для каго ж тут знак стаіць?

Штраф? Дык што ж? Каго спужаеш? Лічба голая – і ўсё.

Дык хіба каго тут зловіш? Скок на "велік" і ўцёк!

А ўзяць бы за  каўнер, добра так патрэсці,

Каб у ахвотніка прапала смецце ў лес аднесці...

Из рубрики
comments powered by HyperComments