weather17

USD 1.9457

EURO 2.314

RUR(100) 3.344

search

Жаноцкі лёс залежыць ад мужчыны?

Жыццё-быццё...  У аднаго чалавека яно складваецца вельмі ўдала, у другога – не вельмі, а ў іншых – дык страшна нават збоку паглядзець, не тое, што так пражыць...

Не таго сустрэла

Успомнілася ўжо даўняе.

Вёску абляцела страшная навіна: загінуў, нядаўна вярнуўшыся з тэрміновай службы, малады хлопец – адзіны ў бацькоў сын.

Страшна... А яшчэ страшней стала, калі гадоў праз колькі пасля гэтага пазнаёмілася з маці гэтага хлопца. Разгаварыліся. Пацікавілася: чаму ж больш дзяцей не было? Усявышні не паслаў?

“Не, дзеці маглі б быць: я не адзін раз зацяжарвала. Але ж муж быў такі, што даваў волю кулакам. І я абарціравалася заўсёды”, – прызналася яна.

Божачка, чаму ж ты дапусціў такое?! Муж гэтай жанчыны даўно памёр. А мне падумалася: з гадамі мы ўсё часцей азірамся на мінулае. І шчасце, калі ёсць у пражытым такое, на што аглядваемся з замілаваннем.

А на што ж азірнуцца гэтай жанчыне-бедалазе?

Выбрала ліміт шчасця?

Сустрэла праз гады сваю сяброўку-аднакурсніцу. Некалі была на яе вяселлі: у час летніх канікулаў пасля другога курса інстытута бацькі сасваталі яе (яны думалі, што вельмі ўдала) за афіцэра-адпускніка, які родам быў з суседняй вёскі.

Служыў ён у Падмаскоўі, туды і прывёз маладую жонку з Беларусі, там нарадзіўся і памёр іх першынец. Неўзабаве нарадзілася ў іх дачушка, з якой яна і вярнулася з замужжа на Радзіму.

Стала працаваць у школе (інстытут закончыла завочна). Сустрэла маладога хлопца, пакахалі адзін аднаго, пажаніліся. Удачарыў ён яе дачушку, нарадзілі яшчэ трох. Выгадавалі ўсіх. Вывучылі. Замуж аддалі.

Пражылі з мужам у ладзе, згодзе, узаемаразуменні і павазе 42 гады. Муж, прыгожы, па-маладому стройны, падцягнуты, здаровы, раптоўна памёр ад спынення сэрца.

У дачок ва ўсіх чатырох ладу ў сем`ях – ні ў адной.

“Муж быў самым прыгожым, самым разумным, самым добрым. Я пражыла з ім 42 гады ў шчасці і выбрала ўвесь ліміт шчасця, які быў, відаць, разлічаны і на маіх дачушак”, – гаворыць Марыя.

Темы: Мнение
Из рубрики
comments powered by HyperComments