weather12

USD 2.1098

EURO 2.4279

RUR(100) 3.2157

search

Бывай, мільянер!

Выставу пад такой назвай можна наведаць ў Малькавіцкай селькай бібліятэцы.  Па словах загадчыцы установы, Любові Дзямчук, рэсурс, якога пастаянна не хапае,  гэта  час. Але, як ні дзіўна, гэтая ж якасць уласціва і грашам.

Фото: Ірына Дамарацкая

"Як правіла, грошай заўсёды недастаткова. У розныя эпохі яны мелі аднолькавую каштоўнасць, але былі рэзка адметныя вонкава", – кажа Любоў Леанідаўна.

Вось што яна рассказала пра выставу...

Фото: Із архіва Малькавіцкай бібліятэкі

Вярнуцца ў мінулае і зірнуць на старыя манеты, купюры хviii стагоддзя, савецкія пяцірублёўкі і беларускія “зайчыкі” можна, наведаўшы Малькавіцкую бібліятэку-музей.  Да сярэдзіны студзеня дзейнічае выстава грошай, якія знаходзіліся  ў абароце  30, 70 і больш за 100 гадоў таму.

Жалезныя рублі, аблігацыі, ашчадныя і чэкавыя кніжкі, і банкноты розных наміналаў вяртаюць вас у той перыяд, калі былі стабільнымі цэны ці наадварот,тавар

рэалізоўваўся пры наяўнасці ў пакупніка рэчавых і харчовых купонаў.

Мы перажываем момант новай дэнамінацыі, і сучасны сродак плацяжу таксама мае права заняць адно з галоўных месцаў музейнай экспазіцыі, каб параўнаць матэрыальны дабрабыт тых і гэтых гадоў.

На жаль, чалавеку заўсёды не хапае такіх дарагіх фарбаваных паперак. Паглядзець і ,калі дазволяць, дакрануцца да капіталу стагоддзяў прыходзьце ў бібліятэку-музей на выставу “Бывай, мільянер!” Успамінайце, настальгуйце, марце…

Материалы по теме
Из рубрики
comments powered by HyperComments