weather0

USD 2.127

EURO 2.4085

RUR(100) 3.2009

search

Вячэра з галоўным рэдактарам «ГЧ»

14 снежня споўніцца 17 гадоў, як на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна выходзіць наша выданне. У 2001-2002 годзе газету яшчэ некаторыя памятаюць пад назвай «Спадарожнік». А потым была зарэгістравана газета «Ганцавіцкі час».

Усе гэтыя гады мы паведамляем нашым чытачам пра навіны ў раёне, расказваем пра цікавых людзей Ганцаўшчыны, падымаем праблемы нашага рэгіёна і стараемся не пакінуць без увагі ніводнага пытання, якое паступіла ад чытачоў. «Ганцавіцкі час» стаў не толькі СМІ, а свайго роду летапісам раёна, які ствараюць журналісты сумесна з чытачамі, а таксама дарадцам і памочнікам для людзей.

Напярэдадні чарговай гадавіны рэдакцыя газеты абвяшчае акцыю «Вячэра з галоўным рэдактарам «Ганцавіцкага часу». Для чаго мы гэта робім? Хочацца пачуць, паважаныя чытачы, вашы водгукі і меркаванні пра тое, чаму вы чытаеце газету, што яна значыць для кожнага з вас і ў цэлым, як уплывае на жыццё ў Ганцавіцкім раёне.

Магчыма, хто-небудзь з вас успомніць пра сустрэчу з журналістам, іншы раскажа, як газетны артыкул дапамог вырашыць нейкую праблему, а хтосьці параіць, што трэба рабіць калектыву рэдакцыі, каб газета стала яшчэ больш цікавай і карыснай для чытачоў. Мы будзем рады атрымаць і водгукі ад герояў нашых публікацый, даведацца, як змянілася іх жыццё.

Таксама можаце дасылаць розныя гісторыі – вясёлыя, сумныя, пазнавальныя, а таксама падняць нейкую важную праблему, якая патрабуе вырашэння. Найбольш актыўныя чытачы будуць запрошаны на вячэру з галоўным рэдактарам «Ганцавіцкага часу» ў сярэдзіне снежня.

Дасылайце свае меркаванні, водгукі, аповеды на паштовы адрас: г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая,10; на электронны адрас: ganc.chas@ gmail.com, на вайбер па тэлефоне 8-033-373-89-44. Тэл. для даведак: 6-21-26, 8-033- 373-89-44

Из рубрики
comments powered by HyperComments