weather2

USD 2.1556

EURO 2.4582

RUR(100) 3.2282

search

Як здзейснілася мара мастачкі з Люсіна

Персанальная выстава маладой мастачкі з абмежаванымі магчымасцямі з вёскі Люсіна Вольгі Макарэвіч адкрылася ў Ганцавіцкім Доме рамёстваў, і будзе працаваць да канца студзеня. Уваход на яе вольны.

 Вольга Макарэвіч, мастачка з вёскі Люсіна.
Вольга Макарэвіч, мастачка з вёскі Люсіна. / Фото: Святланы Малышка.

“Ганцавіцкі час” пазнаёміўся з 25-гадовай Вольгай яшчэ напачатку кастрычніка. На лёс гэтай маладой жанчыны выпала нямала выпрабаванняў: з дзяцінства яна вымушана была змагацца з хваробамі. Але гэта не перашкодзіла ёй вывучыць некалькі замежных моў, захапляцца рок-музыкай і стаць мастачкай.

Яна сама навучылася маляваць партэты вядомых людзей. Падчас размовы з карэспандэнтам Вольга сказала, што сэнс у жыцці яна шукае з дапамогай простага алоўка і ліста паперы. І прызналася, што  марыць пра персанальную выставу.

Пажаданні мастачкі з абмежаванымі магчымасцямі не засталіся без увагі: ідэю рэалізавалі супрацоўнікі Дома рамёстваў.

Кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” Галіна Савеня звязалася з мастачкай, і ў хуткім часе яна адабрала 20 лепшых малюнкаў і адправіла ў Ганцавічы.

Адкрыццё выставы адбылося 6 снежня, на ім прысутнічала і Вольга. Дарэчы, супрацоўнікі Дома рамёстваў падрыхтавалі да мерапрыемства буклеты са звесткамі пра маладую мастачку.

А наведаць яе экспазіцыю можна ў любы дзень, акрамя нядзелі, з 9.00 да 18.00 гадзін. Яна працуе па адрасе вуліца Сувора, 2 (за чыгункай).

Из рубрики
comments powered by HyperComments