weather-4

USD 2.1499

EURO 2.4501

RUR(100) 3.2409

search

Як Ясянецкія баравікі патрапілі ў Полацк

Перад калядамі 5 студзеня жыхар горада Полацка Алесь Аркуш пахваліўся ў фэйсбуку тым, што яму прыйшла пасылка з высушанымі грыбамі з вёскі Ясянец Ганцавіцкага раёна. Атрымальнік адразу не мог уцяміць хто зрабіў яму такі прыемны сюрпрыз. Мусіць таму і выклаў фота пасылкі ў сеціва.

Фото: з архіва "Ганцавіцкі час"

Толькі праз дзень Алесь успомніў, што яго сябра з Польшчы неяк расказваў як прыйшлося яму пабываць ў Ганцавіцкім раёне.

І вось жыхарка вёскі Ясянец напярэдадні свята ўспомніла пра знаёмых свайго польскага госця.

Вось такую пасылку атрымалi перад Калядамi з Ганцавiцкага раёна. Хто даслаў - ня ведаем. Дзякуй i за баравiкi, i за вiншаваньнi са сьвятам!
Вось такую пасылку атрымалi перад Калядамi з Ганцавiцкага раёна. Хто даслаў - ня ведаем. Дзякуй i за баравiкi, i за вiншаваньнi са сьвятам! / Фото: Алесь Аркуш, фейсбук

 Нягледзячы на перасцярогі сябраў Алеся, яны прыгатавалі баравікі на свята.

Першае партыя баравiкоў са сьвяточнай пасылкi падрыхтавана для каляднай стравы.
Першае партыя баравiкоў са сьвяточнай пасылкi падрыхтавана для каляднай стравы. / Фото: Алесь Аркуш, фейсбук

Гэтая гісторыя сведчыць аб тым, што не перавяліся пакуль людзі, якія ўмеюць рабіць прыемнасці.

Як усё адбывалася – чытайце ў друкаванай версіі газеты "Ганцавіцкі час".

Из рубрики
comments powered by HyperComments