weather

USD 2.0759

EURO 2.3142

RUR(100) 3.2154

search

З залатым вяселлем!

Шаноўныя нашы Іван Іванавіч і Валянціна Міхайлаўна Мухі з вёскі Малыя Круговічы, віншуем вас з 50-годдзем сумеснага жыцця.

Дажыць да залатога вяселля выпадае толькі абраным, пры умове, калі ў мужа і жонкі залатое сэрца і залаты розум! Гэтыя якасці і вызначылі абранасць нашых родных: мамулечкі і татулечкі.

Паўстагоддзя вы пражылі разам, захоўваючы любоў і вернасць. Не здрадзілі клятве, не зламаліся пад грузам клопатаў і праблем, а толькі сталі яшчэ бліжэй адзін аднаму!

Вы годны прыклад для пераймання, мы ўсе ганарымся вамі і жадаем, каб цяпло вашай любові, як і раней, сагравала нашу вялікую сям'ю!

Няхай вашы сэрцы б'юцца ва ўнісон, моцным будзе здароўе! А мы абяцаем яшчэ больш вас шанаваць, бо вы цяпер у нас «залатыя»!

Вялікі дзякуй за вашу дабрыню і адказнасць! Ад усёй душы віншуем вас!

Дай Бог вам здароўя на многія гады і шчаслівага жыцця ў акружэнні дзяцей, унукаў і праўнукаў!

Жывіце доўга і шчасліва! Мы любім вас!

З павагай, матуля Алена Міхайлаўна, дочкі, зяці і ўнукі.

comments powered by HyperComments
Из рубрики