weather

USD 2.0309

EURO 2.2847

RUR(100) 3.2347

search

Ганцаўчанін выйграў у латарэю 15 тысяч долараў

Прадпрымальнік Аляксандр Семечка стаў шчаслівым абладальнікам латарэйнага білета, якія выпадкова купіў у Мінску. Яго выйгрыш склаў больш за 30 тысяч рублёў (на старыя грошы – 300 мільёнаў). А ўсё пачалося з кубачка кавы...

 Ганцаўчанін выйграў у латарэю 15 тысяч долараў
Ганцаўчанін выйграў у латарэю 15 тысяч долараў / Фото: youtube

Купляць латарэйныя білеты Аляксандр Іванавіч і не збіраўся. Але так здарылася, што, купіўшы кучабак кавы на вуліцы, ён шукаў, куды б яго паставіць, бо, гарачы, ён апякаў руку, а ў другой была сумка. Побач за столікам сядзела жанчына, якая прадавала латарэйныя білеты.

Ён і паставіў кубачак на столік, каб кава крыху астыла. А прадпрымальная жанчына прычапілася, каб мужчына купіў білецік, бо паэксплутаваў жа яе столік. Аляксандр Іванавіч не змог адмовіцца і заплаціў за два латарэйныя білеты. І фартуна яму ўсміхнулася.

На ўручэнні сертыфіката на 30480 рублёў (а гэта амаль 15 тысяч долараў) Аляксандр Семечка расказаў гісторыю пра каву і дабавіў, што выйгрышу больш радавалася яго жонка Дана. Падзякаваўшы, у рамках дабрачыннай акцыі «Добрыя справы» 500 рублёў удачлівы абладальнік прыстойнай сумы ахвяраваў духавому аркестру Ганцавіцкага ГДК, удзельнікам якога з`яўляецца і сам.

А вось гісторыю выйгрыша, якую расказалі яго знаёмыя, як яны кажуць, са слоў Аляксандра Іванавіча, больш цікавая. Ці сябры ўжо прыхарошылі яе дзеля жарту, ці так і было, вырашайце самі. Але дзеянне, па іх словах, разгортвалася так.

Купіўшы ў назойлівай цёткі два білеты, забіраць іх Аляксандр Іванавіч спачатку нават не хацеў. Але жанчына сама выхапіла са стосу два білеты, дагнала яго і аддала ў рукі. Кінуўшы білеты ў бардачок аўтамабіля, на нейкі час пра іх А. Семечка забыўся. Аднойчы, нешта шукаючы, убачыў гэтыя латарэі і вырашыў іх праверыць дзеля цікавасці.

Першы білет аказаўся без выйгрышу. А вось другі «засвяціўся»! Спачатку Аляксадру падалося, што выйгрыш – 300 рублёў, і ён абрадаваўся, падумаўшы, што жонцы можна не казаць і купіць гумавую лодку. А калі лепш прыгледзеўся, падалося, што гэта ж не 300, а 3000 рублёў! Тут ужо на лодку з маторам хопіць!

А супакоіўшыся і ўрэшце добра палічыўшы ўсе нулі, сэрца спачатку моцна закалацілася ад радасці, але потым... засумаваў: 30 тысяч рублёў ужо ад Даны не ўтоіш. Прыйдзецца расказваць пра выйгрыш...

Канешне, жонка вельмі ўзрадавалася. Вось так Аляксандр Іванавіч і застаўся без лодкі і матора...

Жарт жартам, а вось ц і паявілася-такі лодка з маторам у Аляксандра Іванавіча, трэба ў яго пацікавіцца. А калі сур`ёзна, то можна парадавацца, што хоць некаму з нашых землякоў шанцуе.

Материалы по теме
Из рубрики