weather

USD 2.047

EURO 2.2714

RUR(100) 3.1033

search

Стань пераможцам конкурса «Лепшы грыбнік»

Cезон "ціхага палявання" – так называюць збор грыбоў – можна лічыць адкрытым! Нашы чытачы дзеляцца здымкамі, пасля якіх у заядлага грыбніка несумненна ўзнікне жаданне трапіць у лес, каб прайсціся па сваіх грыбных месцах.

 Стань пераможцам конкурса «Лепшы грыбнік»
Стань пераможцам конкурса «Лепшы грыбнік»

Канешне, можа, яшчэ ў чэрвені ці маі некаму пашанцавала знайсці па некалькі экземпляраў белых грыбоў, падасінавікаў ці бабак, як кажуць, на суп. Але такія паходы – гэта забаўка для мацёрага грыбніка ці проста прагулка па прыродзе, бо няма сапраўднага азарту.

А вось зараз, калі прайшлі дажджы і былі цёплыя ночы, баравічкі так і палезлі з зямлі. Гэта пацвяржаюць здымкамі чытачы, якія, аднак, свае грыбныя месцы не выдаюць.

Грибной сезон в Ганцевичском районе: кому повезло больше (фото)

Аўтар гэтай нататкі ў нядзелю не стрымаўся і таксама з’ездзіў у лес, каб спраўдзіць, ці сапраўды пайшлі грыбы, як пра гэта расказваюць. І паездка аказалася не пустой: назбіралася і на суп, і пасмажыць, і на сушку.

Але грыбы, як я заўважыў, растуць не па ўсім лесе, а больш пры лясных дарожках ці на пажарных лініях. А вось па лесе можаш хадзіць паўгадзіны, пакуль што паднімеш. І нарываўся на мясціны – 10 баравічкоў на адным месцы, ды ўсе маладзенькія, прыгожыя. Праўда, не ўсе, на жаль, здаровыя.

Сезон "тихой" охоты: какие грибы уже появились в Ганцевичском районе (фото)

Швагер, які працуе лесніком, кажа, што калі будуць ісці дажджы, то грыбоў будзе валам. Таму сачыце на надвор’ем.

УМОВЫ.

Праверыць свае грыбныя месцы раім і вам. А поспехамі ціхага палявання просім дзяліцца і дасылаць здымкі. Сёлета таксама будзе конкурс грыбнікоў.

Будзе дзве намінацыі рэкордаў:

  • Першая– гэта найбольшая колькасць белых грыбоў, сабраная за дзень адным чалавекам ці сям’ёй.
  • Другая – найбольшы грыб. Трэба яго ўзважыць і памераць дыяметр шапкі.

Дасылаць можна на вайбер гэдакцыі “ГЧ” на нумар +375333738944, альбо на эл. пошту ganc.chas@gmail.com да 20 кастрычніка 2019 года.

Пераможцы атрымаюць падарункі.

Таксама глядзіце:

Побеждай, отдыхая с "Ганцавіцкім часам" (умные часы в подарок)

comments powered by HyperComments
Из рубрики