weather

USD 2.0511

EURO 2.2768

RUR(100) 3.1859

search

Як старшыня Хатынічскага сельсавета віншаваць людзей забараняў і што з гэтага атрымалася (відэа)

Звычайна розныя непаразуменні (а гэта і недарэчныя адмовы чыноўнікаў, і байкі пра “паднявольных людзей”) мы рэдка выносілі на суд чытачоў. Лічылі, што гэта ўнутраныя справы, і трэба ў іх самім разбірацца. Але цяперашні “герой” – старшыня Хатыніцкага сельсавета Генадзь Перашчук, які выслужыўся вызначыўся ў мінулую нядзелю, няхай застанецца ў гісторыі, а чытачы дадуць ацэнку яго ўчынку. А пачыналася ўсё прыгожа і святочна. Мы рыхтаваліся на свята ў аграгарадок Хатынічы… 

 Як старшыня Хатынічскага сельсавета віншаваць людзей забараняў і што з гэтага атрымалася
Як старшыня Хатынічскага сельсавета віншаваць людзей забараняў і што з гэтага атрымалася / Фото: Сяргей Багроў

Святы вёсак, бадай, адно з галоўных культурных мерапрыемстваў для сельскіх жыхароў. У вёсках і аграгарадках, дзе яшчэ засталіся ўстановы культуры, работнікі і самадзейныя артысты рыхтуюцца да такога мерапрыемства з асаблівым стараннем. Бо дзе, калі не на свяце вёскі, узгадаюць добрымі словамі дбайных гаспадароў, павіншуюць юбіляраў, павесяляць людзей?

Фото: Сергей Багроў

Для супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” святы вёсак – гэта таксама важная падзея, бо можна адразу пабачыць дзясяткі і сотні чытачоў і падпісчыкаў. Таму мы таксама стараемся наведаць некаторыя вёскі і старанна рыхтуемся да свята.

У суботу былі ў Вялікіх Круговічах, дзе правялі традыцыйны турнір па футболе для ветэранаў і моладзі на прызы газеты “Ганцавіцкі час”, потым віншавалі вяскоўцаў са сцэны каля дуба-волата.

Кубок Больших Круговичей на призы "ГЧ" в этом году у молодёжи (фото/видео)

На празднике деревни в Больших Круговичах пели и танцевали до темна (фоторепортаж)

У нядзелю ўжо ў большым складзе рэдакцыйнага калектыву прыехалі на свята ў аграгарадок Хатынічы. Завіталі ў госці з прызамі і каляровымі шарамі, каб павіншаваць жыхароў, а таксама падрыхтавалі гульні для дзяцей і музычныя падарункі.

Как в Хотыничах праздник деревни отмечали (фоторепортаж)

Хатынаўцы сустрэлі нас ветліва, віталіся, гутарылі з намі. Паразмаўляўшы з работнікамі клуба каля сцэны і пазнаёміўшы са зместам нашай маленькай праграмы, дамовіліся, што выступім, калі закончацца канцэртныя нумары. Меркавалася зрабіць гэта прыкладна ў 17 гадзін 30 хвілін. А анансавалася свята з 15 да 23 гадзін.

Фото: Сергей Багроў

Мы пайшлі рыхтавацца, дарылі шарыкі дзецям за разгаданыя загадкі, каб яшчэ ярчэй і прыгажэй было на свяце. Але прыкладна праз паўгадзіны да нас падышла работніца сельскага клуба і сарамліва паведаміла, што старшыня сельвыканкама Генадзь Перашчук распарадзіўся не даваць нам мікрафон і не пускаць на сцэну…

Канешне, пачуць такое было дзіўна. Маразматычнасць сітуацыі вы і самі можаце ўявіць. Не дазволіць павіншаваць вяскоўцаў і праспяваць песню пад гармонік ці гітару!?

Фото: Сергей Багроў

Не верылася, што старшыня сельсавета мог апусціцца да такога. Але не верыць жанчыне таксама не было падставы. Таму, калі гэты баязлівец сам не мог сказаць нам адкрыта, то я пайшоў паглядзець у вочы такому чалавеку. Знайшоў яго хутка.

На просьбу растлумачыць, што гэта за забарона і хто да такога дадумаўся (ён сам ці хто падказаў зверху?) Генадзь Аляксандравіч, апусціўшы вочы, нешта незразумела прамармытаў і змоўк. На пытанні не рэагаваў і хадзіў кругамі вакол дрэваў…

Недарэчная сітуацыя... Вось як ахарактарызаваць такія паводзіны прадстаўніка мясцовай ўлады? Хаця такія паводзіны чыноўніка – гэта сорам і ганьба. А для прадстаўніка народа – бо ён жа яшчэ і дэпутат – дык гэта ўвогуле непрыстойны ўчынак. Я ўжо не раз чуў ад хатынаўцаў, што ёсць у вёсцы людзі значна больш дастойныя на пасаду старшыні сельсавета, чым Перашчук. Я цалкам падзяляю іх меркаванне. Кажу гэта адкрыта, каб ведалі і ён, і кіраўніцтва.

Фото: Сергей Багроў

Будзе дзіўна, калі ён яшчэ раз падасць сваю кандыдатуру, бо прагаласаваць за такога – ганьба. Хацелася пакінуць свята, бо настрой быў сапсаваны. Але ж не дзеля Перашчука мы прыехалі, а дзеля людзей. Журналісты рабілі сваю справу: правялі конкурсы для дзяцей паводдаль. І тут пачалося такое, чаго, можна прызнаць, яўна не чакалася…

З горада Чэрвеня прыехаў дуэт цудоўных артыстаў, але ім не пашанцавала, бо пасля выканання некалькіх нумароў з гукаўзмацняльных калонак даносіліся хрыплыя гукі і нізкія басы, а яшчэ праз пару песень апаратура зусім адказала. І мікрафон ужо быў непатрэбны…

Артысты вельмі расчараваліся і сказалі, што ў наступны раз прыедуць са сваёй апаратурай. Узмацняльныя калонкі, па словах жыхароў, купілі не так даўно. Але яны не вытрымалі (можа, ад сораму?). Ці, як сказала адна з нашых супрацоўніц:

“Гэта Бог вырашыў умяшацца і пакараў”.

Мікрафон , які для нас пашкадаваў старшыня сельсавета, ужо нікому не спатрэбіўся. Людзі сталі разыходзіцца. І мы вырашылі, што справімся і без мікрафона.

Фото: Сергей Багроў

Узяўшы гармонік і ўладкаваўшыся бліжэй да людзей, мы правялі свой невялікі канцэрт. Вяскоўцы адразу вярнуліся і паселі на лавы. Свята прадоўжылася: гучалі песні, гумарэскі, праводзіліся гульні. Людзі спявалі разам з намі, і нам не патрэбны былі сцэна і мікрафон.

Потым папрасілі заспяваць пад гітару – аўтар таксама не адмовіўся. А мясцовыя гарманіст і артыстка яшчэ рэзалі частушкі, потым жанчыны танцавалі. І нас правялі з Хатыніч пад марш «Прощание Славянки».

Канешне, цяпер зноў пачнуць апраўдвацца і казаць, што ніхто не забараняў, будуць папракаць, што зноў “Ганцавіцкі час” напісаў нешта скандальнае...

Больница в Ганцевичах - режимный объект, или как журналистов "Ганцавіцкага часу" не пропустили к пациенту (видео)

Не, паважаныя чытачы, гэта не “Ганцавіцкі час” стварае такія сітуацыі. Гэта чыноўнікі самі ствараюць праблемы, а потым злуюцца. І гэта таму, што не кожныз іх на сваім месцы і рэальнымі справамі не займаецца.

Что нельзя журналистам "Ганцевичского часа" и можно съемочной группе телеканала "ОНТ" (видео)

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Темы: Мнение
Из рубрики