Нялёгкае жыццё і каханне: пра што распавядала доўгажыхарка з вёскі Ганцавічы?
У 95 гадоў бабуля з вёскі Ганцавічы Домна Тарасаўна Клявец захавала добрае здароўе, толькі што падводзіць слых і зрок. Па яе высновах, доўгажыхарству спрыяла тое, што яна ніколі не баялася старасці, і змагалася з ёю пры дапамозе працы.
Доўгажыхарка з вёскі Ганцавічы Домна Тарасаўна Клявец. / Фото: Святланы Малышкі.
Бабуля – адна са старэйшых жыхароў нашага раёна. З нагоды Дня пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, карэспандэнт “Ганцавіцкага часу” сустрэлася з вяскоўкай, якая распавяла пра сваё нялёгкае жыццё, вялікае каханне і ўдоўю долю, а таксама як выпрацавала "жалезны" характар.
Аб гэтым і не толькі чытайце ў друкаваным нумары газеты “ГЧ” за 3 кастрычніка.
У вёсках Ганцаўшчыны жывуць каля 900 чалавек ва ўзросце 80 гадоў і болей. Усяго пенсіянераў у раёне – болей за 6800 чалавек.