weather

USD 2.0476

EURO 2.2667

RUR(100) 3.2008

search

Гісторыі малой радзімы: як вяскоўцы адпомсцілі за здзекі (заканчэнне)

Каля невялічкай вёскі машыны спыніліся: надышоў час абедаць. І гэтая вёсачка была пустая, бо людзі пахаваліся ў лесе. Адзін дазорца сядзеў на разлапістым дубе і сачыў за ворагам. На паляне распалілі каля двух дзясяткаў кастроўіпачалі сушыцца, а кухары пачалі гатаваць свініну.

Неўзабаве ўсе немцы сядзелі за сталамі, пілі шнапс і закусвалі свежанінай. Паліцаям месца за сталамі не хапіла, яны сядзелі дзе папала і пілі самагонку.

Вільке загадаў прывесці партызана. Паліцаі прывалаклі яго і прывязалі да грушы насупраць обер-лейтэнанта. Гэта быў прыгожы юнак гадоў сямнаццаці са светлымі валасамі. Вільке цераз перакладчыка пытаўся ў яго:

«Колькі ў атрадзе партызан? Дзе знаходзіцца база?»

Юнак з-за болю не мог гаварыць. Вільке загадаў паліцаям катаваць юнака. Тыя сарвалі з ягока шулю, а адзін (гэта быў Крушка) нарваў крапівы і пачаў лупцаваць хлопца. Цела юнака пакрылася пухірамі.

Паліцай Крушка пазнаў хлопца: за два тыдні да вайны, калі ён вывеў з хлява Івана Крывога карову і хацеў яе прадаць чалавеку з другой вёскі, гэты юнак ішоў з сябрамі на рыбалку і затрымаў злодзея. Быў суд, і Крушку адправілі за краты. Немцы выпусцілі яго з турмы і ўзялі ў паліцыю.

Гісторыі малой радзімы: як вяскоўцы адпомсцілі за здзекі

Палескую вёску Ніўкі не абышлі трагічныя гістарычныя падзеі, на якія багатым было мінулае стагоддзе. У памяці нашчадкаў да гэтага часу захоўваюцца тыя ўспаміны, якія пакінулі іх продкі. Ураджэнец в. Люсіна Мікалай Рылка перадае гісторыю сваёй малой радзімы ў аповедах, якія дасылае ў рэдакцыю нашай газеты. Друкуем іх першую частку.

Крушка выкінуў крапіву,зрэзаў нажом галіну з грушы і пачаў ёю хвастаць юнака. Кроў пырскала ў розныя бакі, хлопец стагнаў. Обер-лейтэнант паўтараў свае пытанні, але Максім Каваль – так звалі юнака – не глядзеў на афіцэра, бо адчуваў, што хутка яго жыццё абарвецца.

Вільке махнуў рукой:

«Катуйце далей».

Яшчэ некалькі паліцаяў падбеглі да Крушкі і ўсе разам нагамі збівалі хлопца,пакуль той не заціх. Але Крушка не супакоіўся і ўжо на мёртвым целе выразаў пяціканцовую зорку.

ВЯСКОЎЦЫ ЗНОЎ РАЗБУРЫЛІ ПЕРАПРАВУ

Вярнуўшыся з балота, людзі дзякавалі Богу, што немцы не спалілі вёску. Але калі даведаліся, што немцы забралі Максіма Каваля, усе моцна перажывалі. Калі дасталі са сховішча дзеда Рыгора, той расказаў, што бачыў. Падлеткі адразу пабеглі па коней, якія знаходзіліся за чатыры кіламетры ад вёскі на паляне, абнесенай шчыльным плотам.

Калі прыгналі фурманкі, то на адной з іх мужчыны паехалі разбіраць нямецкую пераправу, а на другой – шукаць дазорнага Івана. Бярвенне канём хутка выцягнулі на бераг, а дазорнага шукалі доўга. Знайшлі яго ў густым бярэзніку параненага і слабога, паклалі на воз і павезлі ў вёску.

Двое мужчын з самаабароны заступілі ў дазор каля рэчкі. Вечарам з комінаў хат у Ніўках віўся дым, а ноччу ўсюды стала ціха.

ВАРОЖЫ САМАЛЁТ НАД ВЁСКАЙ

У нядзельку дзень быў сонечны. Людзі толькі што паснедалі. А ў хаце, дзе жыў Міша Вазавень, толькі пачалі накрываць на стол, каб адзначыць 90-гадовы юбілей бабулі Мані.

Усе па чарзе сталі віншаваць юбілярку. Жанчыны пілі бражку з малін, а гаспадар – гарэлку. Жонка пажартавала:

«Міша, як ты п`яны дабяжыш да балота, калі раптам зноў прыйдуць немцы?»

І тут у акно моцна пастукалі і крыкнулі:

«Уцякайце! Самалёт ляціць!»

Вяскоўцы выскачылі з хат. Гул самалёта набліжаўся і мацнеў. Лес быў побач, таму многія паспелі схавацца. Першая бомба ўпала на хату Нупрэя Крачкова – ад узрыву бярвенні паляцелі ў паветра. Пажар перакінуўся на іншыя пабудовы. Над вёскай паднялася чорная хмара дыму. Калі самалёт адляцеў, людзі яшчэ доўга не выходзілі з лесу: баяліся, што ён зноў вернецца.

ЖЫЦЦЁ Ў СПАЛЕНАЙ ВЁСЦЫ ПРАДАЎЖАЕЦЦА

Вёску было не пазнаць: з 50-ці хат цэлымі засталося толькі пяць. Вырашылі ўсіх старых, жанчын і дзяцей рассяліць у гэтых хатах і выстопках. Мужчыны зрабілі навесы, якія накрылі яловымі лапкамі, паклалі іх і на зямлю, а непадалёк распалілі кастры.

Як толькі стала світаць, камандзір атрада самаабароны Лявончык паслаў двух чалавек на змену дазору ля ракі, а чатырох мужчын – налавіць рыбы, каб накарміць вяскоўцаў. Некалькі мужчын адправіліся па коней, каб вазіць лес для будаўніцтва зямлянак вакол узгорка недалёка ад вёскі.

Пакуль ідзе вайна, вырашылі хаты не будаваць. Піл і сякер не хапала, затое ў напалову разбураным гумне Васіля Палянкі знайшлі цэлую сталюгу, патрэбную для нарыхтоўкі дошак.

Сталі капаць гліну, каб зрабіць з яе цэглу для печак. А яшчэ ж патрэбна было зрабіць кароўнік, бо статак стаяў ноччу на ўцалелых дварах пад навесамі. Але гэтыя складанасці не пужалі людзей з Нівак.

НАПАД НА НЯМЕЦКІ ГАРНІЗОН

Медсястра Надзя Каваль, даведалася, што атрад ідзе на заданне і папрасіла камандзіра ўзяць яе з сабой. Той разумеў, што яна хацела адпомсціць за брата Максіма , а ў час бою зможа перавязаць параненых, таму дазволіў ісці з імі. Ён загадаў разведчыку Грышу падстрахоўваць Надзю падчас бою.

Вечарам атрад выйшаў з вострава. Ісці па балоце было цяжка і доўга. Калі выйшлі на бераг, распалілі кастры і пачалі сушыцца. Сцямнела, калі партызаны адышлі ад берага.

Праз дзве гадзіны ва ўмоўленым месцы іх чакаў сувязны. Ён расказаў, што немцы жывуць у школе, а паліцаі – у сельсавеце. Сувязны паказаў, дзе стаяць вартавыя. Хутка разведчыкі «знялі» іх, і партызаны пачалі акружаць школу і сельсавет.

Калі ў неба ўзвілася ракета, партызаны адкрылі агонь. Немцы ўпарта абараняліся, многія загінулі, але калі загарэлася школа, яны выйшлі з паднятымі рукамі. Фашысты ведалі: хоць і здадуцца ў палон, партызаны ўсё роўна іх расстраляюць, але ж не гарэць ім у агні?

Паліцаі здаліся амаль адразу. Ворагаў звязалі і павялі за фурманкамі, якія забралі ў паліцаяў. На вазах везлі параненых і забітых партызан. Было яшчэ цёмна, калі атрад падышоў да балота.

РАСПРАВА З ПАЛІЦАЕМ

На світанні партызаны пахавалі сваіх баявых таварышаў і рушылі на далёкі востраў, пакінуўшы расстрэльную каманду, у якой засталася і Надзя. Немцаў і паліцаяў павялі да Швейдавай гары. Надзя з разведчыкам Грышам і яго сябрам Анатолем павялі паліцая Крушку ў малады дубняк, дзе раслі сосны.

Хлопцы прывязалі паліцая да сасны за рукі і ногі. Дзяўчына папрасіла пакінуць яе адзін на адзін з паліцаем і пачакаць яе каля балота. Надзя вынула з кішэні нож і пісталет, падышла да паліцая і прамовіла:

«Гад, нямецкі прыслужнік, як мог ты здзеквацца так з майго брата?»

Крушка ведаў, што яго расстраляюць, і з ягонага нутра вырвалася ўсё зло, што ён меў да сваіх суайчыннікаў:

«Дык ты, значыць, яго сястра? Вырадкі вы бальшавіцкія, усіх вас немцы знішчаць і навядуць тут парадак. Страляй, партызанская с...а, я смерці не баюся!»

Але Надзя нечакана для яго паклала пісталет у кішэню, а ў яе руках бліснуў нож, і порткі ў Кружкі спаўзлі ўніз. Ён пабялеў. Нож бліснуў у другі раз – і над лесам і балотам разнёсся жудасны крык паліцая... І хоць на душы ў дзяўчыны было трывожна і прыкра, яна ўсё ж супакойвала сябе: за смерць брата нелюдзь Крушка атрымаў расплату.

Гісторыі малой радзімы: як вяскоўцы адпомсцілі за здзекі

Палескую вёску Ніўкі не абышлі трагічныя гістарычныя падзеі, на якія багатым было мінулае стагоддзе. У памяці нашчадкаў да гэтага часу захоўваюцца тыя ўспаміны, якія пакінулі іх продкі. Ураджэнец в. Люсіна Мікалай Рылка перадае гісторыю сваёй малой радзімы ў аповедах, якія дасылае ў рэдакцыю нашай газеты. Друкуем іх першую частку.

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики