weather

USD 2.5833

EURO 3.0555

RUR(100) 3.3978

search

Нявыдуманыя гісторыі: лепшы кавалак - начальству

Ішоў 1980 год. Савецкія людзі жылі пры сацыялізме і ўсё чакалі таго светлага дня, калі наступіць камунізм. У завадскім буфеце людзей набілася, як селядцоў у бочцы.

У калідоры таксама поўна людзей: арматуршчыкі і фармоўшчыкі падышлі апошнімі. Усе чакаюць, калі разгрузяць машыну, на якой прывезлі прадукты з базы Галоўпалессеводбуда.

Каля прылаўка першымі занялі чаргу служачыя ІТР. Яны яшчэ ўпрацоўны часпрыйшлі ў буфет. Рабочыя не паспелі пераапрануцца і стаяць у брудным адзенні. Першым выказаў сваё незадавальненне фармоўшчык Крукаў:

«Усе восем гадзін лезеш у гэтыя камеры, то вылазіш, аж ногі баляць, і тут прыйдзеш ды стой за гэтымі гультаямі».

А кранаўшчыца Надзя дадала:

«Яны ў нас самыя галодныя, ніяк не наядуцца – як тыя ваўкі ў лесе».

Хоць яны і гавораць шэптам, служачыя ІТРіх чуюць. Малады майстар АТК Люба павярнулася да іх і з яхіднай усмешкай сказала:

«Хто на што вучыўся».

Пажылы арматуршчык Пятровіч не вытрымаў і са злосцю сказаў:

«Ага, навучыліся. Нічога не робіце, а цэлы дзень адзін за адным ходзіце, ледзь не чапляючыся нагой за нагу».

Магла разгарэцца сварка, але яе загасіла прадаўшчыца Ніна.

«Ціха, машыну ўжо разгрузілі. Буду адпускаць у адны рукі адзін кілаграм каўбасы і адзін свініны», – аб`явіла яна.

Каўбаса была танная, часночная, на вітрыне ляжала і дарагая маскоўская, але яе мала хто купляе. Першым прадаўшчыца атаварыла пакупніка Нітку, які па прычыне сваёй маленькай вагі ледзь выбраўся з буфета.

Рабочыя яго не любяць: Нітка працуе ў планавым аддзеле і рэжа ім расцэнкі. Сам жа Нітка раней, чым паложана, едзе на веласіпедзе дадому на абед са сваім неразлучным сакваяжам, хоць на заводзе ёсць сталоўка. І з абеду ён вяртаецца пазней, чым трэба. Аднак жаночая палавіна ІТР ім вельмі задаволена: Нітка прывозіць ім з горада смачнае марожанае.

Гандаль у буфеце ідзе бойка: прадаўшчыца хутка разлічвае пакупнікоў, а Траўка – шафёр, які прывёз гэтыя прадукты, – лоўка сячэ свінінуна кавалкі. Усе ведаюць, што ён вучыцца на завочным аддзяленні ў тэхнікуме. Гавораць, што хтосьці з ІТР выканаў за яго прысланае з тэхнікума заданне, дзе, калі памыляўся, то перакрэсліваў і выпраўляў.

Дык вось Траўка ўсё перапісаў разам з перакрэсленым і выпраўленым і адаслаў работу ў тэхнікум. Адтуль прыйшоў адказ:

«Таварыш Траўка, вы спісалі заданне без усялякага разумення».

Але хто ж яго ведае, можа, якраз ён папоўніць рады ІТР на заводзе. Але які спецыяліст будзе з Траўкі, ужо цяпер няцяжка здагадацца. Людзей у буфеце не змяншаецца: адны выходзяць з пакупкамі, другія прыходзяць. Пасля таго, як служачых ІТР атаварылі, стала весялей, рабочыянават жартаваць сталі між сабой.

Вось арматуршчык Сяргей–касысажаньуплячах– гаворыцьневысокаму хударляваму фармоўшчыку:

«Слухай, твая Таня цябе корміць-корміць, а ты ніяк не папраўляешся. У чым справа, Міша?»

За таго заступаецца яго таварыш Анатоль, які кажа:

«Добры певень тлустым не бывае».

Усе рагочуць. Нечакана ў буфет зайшоў дырэктар завода, і рабочыя прымоўклі. Дырэктар хацеў павітацца з людзьмі, але Траўка, угледзеўшы яго, аперадзіў і голасна крыкнуў:

«Лукіч, я вам адсёк самы лепшы кавалак свініны! Цяпер забераце альбо потым!?»

Ад ягоных услужлівых слоў у буфеце стала зусім ціха і ўсе адчулі сябе неяк няёмка. Было чуваць, як пад самай столлю зумкае пчала, якая выпадкова заляцела сюды. Дырэктар нічога не адказаў і моўчкі пакінуў буфет/

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики