weather

USD 2.234

EURO 2.4406

RUR(100) 3.4025

search

Жыхары дома па вуліцы Завадской шчыра ўдзячны работнікам РЖКГ

Нягледзячы на тое, што раней у адказ на нашы звароты аб крытычным стане каналізацыйнай сістэмы работы праводзіліся, як кажуць у народзе, адчэпныя, цяпер мы хочам шчыра падзякаваць работнікам Ганцавіцкага РЖКГ.

Фото: Сяргей Багроў

На гэты раз мы звярнуліся з лістом да дырэктара прадпрыемства А.Ф. Галяка. На наша здзіўленне і вялікую радасць, праз некалькі дзён пачаліся работы і завяршыліся ўжо праз два дні.

Мы вельмі задаволены якасным рамонтам і тым, што нас так хутка пачулі і пайшлі насустрач. Жыхары 2-га пад`езда дома №16 па вуліцы Завадской жадаюць, каб такім стыль кіраўніцтва РЖКГ заставаўся заўсёды.

Фото: Сяргей Багроў

Асабістую падзяку выказваем рабочым Дзмітрыю Заньку і Валянціну Лелесу, а таксама кіраўніку арганізацыі Аляксею Фёдаравічу Галяку.

АЛЯКСЕЙ ГАЛАСКОК, ПА ДАРУЧЭННІ ЖЫЛЬЦОЎ ДОМА

Фото: Сяргей Багроў

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики