weather

USD 2.4214

EURO 2.7311

RUR(100) 3.4359

search

Грыбы пачалі з’яўляцца яшчэ ў маі

У лясных урочышчах Ганцаўшчыны ўжо збіраюць грыбы. Дажджы апошніх дзён, а пасля іх цёплае надвор’е спрыяе аматарам ціхага палявання. Нават тым, хто не з’яўляецца заўзятым грыбніком, як Сяргей Янушкевіч, уладальнік будаўнічага магазіна “Мой дом” у Ганцавічах, шанціць у зборы грыбоў.

 Грыбы пачалі з’яўляцца яшчэ ў маі
Грыбы пачалі з’яўляцца яшчэ ў маі / Фото: Сяргей Янушкевіч

—Першы грыб знайшоў 27 мая, калі рабіў прабежку непадалёк ад дома за ўчасткам Кандрата Крапівы. Бягу, бягу, а перада мной бабка расце. Потым іншыя грыбы зрэзаў:  белы, маслякі, падасінавікі, чырвонагаловікі. Я ўчора еў грыбны супчык. Грыбы не ўсе зрэзаў, бо частка была маладых, а частка ўжо чарвівых, — кажа Сяргей Янушкевіч.

Пра тое, што на Ганцаўшчыне ў гэтым годзе рана пайшлі грыбы, распавядалі і жанчыны з Задуб’я, якія завіталі ў рэдакцыю “ГЧ”.

Яны сказалі, што ў лесе, і нават у полі можна знайсці чырвонагаловікі, маслякі, лісічкі. Таксама пра тое, што ёсць грыбы кажуць жыхары Хатыніч і іншых вёсак.

Грыбы пачалі з’яўляцца яшчэ ў маі
Грыбы пачалі з’яўляцца яшчэ ў маі / Фото: Сяргей Янушкевіч

З’яўленне грыбоў у такі ранні час на Брэшчыне абумоўлена надвор’ем. Аднак людзі не лічуць іх з’яўленне анамальным. У мінулым годзе сітуацыя наадварот была іншай. Тады з-за анамальна засушлівых канца вясны і пачатку лета сельгаспрадпрыемствы і лясніцтвы сутыкнуліся з праблемай зніжэння ўраджаю.

Ягады сталі збіраць толькі ў першых чыслах ліпеня, на месяц ссунуўся і грыбны сезон. Сёлетні ж год абяцае быць грыбным, а значыць беларусы зноў не прападуць! Галоўнае назапасіцца слоікамі і накрыўкамі для летніх марынадаў.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики