weather

USD 2.5402

EURO 3.0046

RUR(100) 3.3226

search

Як паэт Галаскок новыя тэхналогіі асвойваў

Ужо з месяц прайшло, як у Ганцавічах акрылася новая аўтамойка VODA. І людзі сярэдняга і маладога ўзросту з задавальненнем карыстаюцца паслугай. А вось людзі больш сталага ўзросту прыязджаюць не часта, кажа ўласнік мойкі.

Карэспандэнты «ГЧ» пацікавілася ў людзей пенсійнага ўзросту, чаму яны не едуць на мойку самаабслугоўвання? Адказы ў асноўным аказаліся аднолькавымі:

«Не ведаю, з якога боку падысці да гэтага апарата; не ведаю, што і дзе там націснуць, ды баюся, яшчэ сапсую што, таму і саромеюся».

Маладыя пасміхаюцца, бо ўсё ў карыстанні настолькі проста, што справіцца любы чалавек. Прасцей, чым карыстацца мабільнікам, якія зараз нават бабулі ў 90 год маюць.

А ці сапраўды гэта так? Мы вырашылі правесці эксперымент і прапанавалі нашаму добраму сябру Аляксею Пятровічу Галаскоку, які ў мінулым годзе адзначыў свой 70-гадовы юбілей, паехаць на аўтамойку самаабслугоўвання і ацаніць усю складанасць працэсу мыцця машыны. А таксама даведацца, колькі будзе каштаваць такая паслуга?

Пятровіч ведаў, што ў Ганцавічах з`явілася новая аўтамойка, але прызнаўся, што таксама не адважваўся прыехаць туды, каб памыць машыну – баяўся, што не разбярэцца. Мы дамовіліся на час, калі Пятровіч заруліць на мойку.

Па прыездзе ён убачыў плакаты, на якіх напісана інструкцыя па пунктах, як паслядоўна мыць машыну. Пачаў разбірацца.

1. Спачатку ў апарат сунем грошы і выбіраем праграму мыцця пенай. Справа няхітрая, наш герой хутка ўвайшоў у курс. На першы этап мыцця пайшло прыблізна 30-40 секунд.

2. Далей патрэбна паставіць праграму на паўзу і пачакаць хвілінку, каб пена «папрацавала».

3. Наступны этап – гэта змыванне пены вадой. Для гэтага патрэбна выбраць праграму «Абмыў вадой» і ўзяць у рукі другі пісталет, у якім вада. На гэта спатрэбілася крыху болей за адну хвіліну.

4. Трэці этап – нанясенне воску. Робіцца гэта для таго, каб менш садзіўся пыл на кузаў машыны. Дзеля гэтага патрэбна выбраць адпаведную праграму «Воск» на апараце і абліць машыну з таго ж пісталета, дзе льецца вада. Гэта яшчэ 20 секунд.

5. Калі ўсе праграмы выкананы, трэба абавязкова выцерці машыну, каб не было рагаў.

Увесь працэс мыцця машыны ў Пятровіча заняў каля 15 хвілін. Але аплачана была только праца апарата – два рублі. Гэтых грошай хапіла на дзве хвіліны і трыццаць секунд, бо адна хвіліна каштуе 80 капеек.

Акрамя таго, Пятровіч заўважыў пыласос. За пяць хвілін былы падпалкоўнік ракетных войкаў паспеў прыбраць салон і багажнік. Кошт за 5 хвілін – 1 рубель.

У рэшце рэшт яго ластаўка блішчала чысцінёй усяго за 3 рублі. Аляксей Пятровіч застаўся задаволены. Гаспадары час ад часу падказвалі Галаскоку.

"Мне вельмі зручна тое, што мойка знаходзіцца блізка каля майго гаража. І хоць мне крыху падказвалі, нічога складанага ў карыстанні няма – адзін раз патрэніраваўся, а ў наступны раз сам спраўлюся, – сказаў Аляксей Галаскок. – Я вось нават на хаду верш прыдумаў:

Прыязджайце ўсе да нас
На сваіх машынах,
Наша мойка – супер-клас,
Мы заўжды адчынены!"

Аляксей Пятровіч Галаскок, ганцаўчанін, 71 год

Напрыканцы набыў сабе Аляксей Пятровіч картку лаяльнасці, якая дае больш часу карыстацца паслугай за тыя ж грошы. І карыстацца ёй таксама проста.

Паважаня чытачы, уласнікі аўтамойкі VODA запрашаюць усіх, хто жадае навучыцца карыстацца мойкай самаабслугоўвання прыехаць на бясплатны майстар-клас у пятніцу, 2 кастрычніка з 16.00 да 20.00!

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики