weather

USD 2.234

EURO 2.4406

RUR(100) 3.4025

search

Вушкі, носікі і пальцы – грэюць мішкі, совы, зайцы

Сёння многія матулі ўсур`ёз задумваюцца над гардэробам сваіх дзетак, старанным чынам рыхтуюцца  да вясенне-летнега сезона, ці наадварот уцяпляюцца да халадоў. Патрэбна ўсё прадумаць, падабраць камплект адзення, колер, а самае  галоўнае – не забыць  пра галаўны убор. Марына Траяноўская, мама дваіх дзетак, як ніхто іншы ведае, як стыльна і арыгінальна, а галоўнае прыгожа ўцяпліць карапуза.

Ад шапак, звязаных кручком, залатымі рукамі Марыны, не магчыма адвесці позірк, здаецца, што ты напаткаў казачнага героя, бо у калекцыі Марыны  і зайцы,  і мядзведзі, і совы, і сабакі, і каты, і мышкі.

шапка-мядзведзь,работа Марыны Траяноўскай
шапка-мядзведзь,работа Марыны Траяноўскай

шапка-заяц. работа Марыны Траяноўскай
шапка-заяц. работа Марыны Траяноўскай

шапка-кот,работа Марыны Траяноўскай
шапка-кот,работа Марыны Траяноўскай

Па словам Марыны, вязаць навучылася яна яшчэ ў роднай Агарэвіцкай СШ, калі была маленькай дзяўчынкай, але гэта ёй хутка надакучыла, таму гэтую справу яна закінула.

Успомніла Марына пра даўно забыты занятак, калі нарадзіла дачушку і ўбачыла ў інтэрнэце, якія прыгожыя рэчы можна зрабіць сваімі рукамі з мінімальнымі фінансавымі затратамі, тады ёй і захацелася зрабіць для сваіх дзетак арыгінальныя капялюшыкі і шапачкі. Работ на рахунку Марыны шмат, амаль ўсе разыйшліся па сябрам і сваякам.

шапка-мядзведзік для маленькага хлопчыка
шапка-мядзведзік для маленькага хлопчыка

-Калі ёсць натхненне, шапачка можа “нарадзіцца” і праз чатыры гадзіны, ад пачатку работы. Мае хобі мне дае ў першую чаргу якасныя рэчы з выкананнем ўсіх  маіх пажаданняў. Па-другое яно мяне расслабляе і супакойвае.

А наогул гэта проста хобі, якое вельмі падабаецца і падымае настрой, асабліва калі дапрацоўваеш чарговы капялюш.Мужу падабаецца, тое чым я займаюся, ён цярпліва ходзіць са мной па крамах, пакуль я абмацваю кожную катушку нітак.

А дзеткі мае вельмі любяць носіць такія рэчы, бо што можа быць лепей шапачак ці рукавічак  створаных мамінымі рукамі. А  дачушка Лерка дык і увогуле маленькі манекен і мадэль, яна ўсе перамерае заўсёды і красуецца каля люстэрка, з нецярпеннем чакае, калі я скончу чарговы камплект  і дазволю ёй ўсе памераць і сфатаграфую.

маленькая мадэль дапамае маме
маленькая мадэль дапамае маме

Вяжу ў асноўным камплекты, шапачкі, шалікі або снуды, пінеткі і рукавіцы, дзіцячыя сумачкі, капялюшыкі, яшчэ для падарункаў упрыгожваю кубкі.

Прыгожы і яркі камплект, работа Марыны Траяноўскай
Прыгожы і яркі камплект, работа Марыны Траяноўскай

работа Марыны Траяноўскай
работа Марыны Траяноўскай

кубак-сувенір, работа Марыны Траяноўскай
кубак-сувенір, работа Марыны Траяноўскай

Дзеткам я наогул перастала купляць шапачкі, шалікі, рукавіцы. У дачкі ёсць прыгожыя сумачкі і капялюшыкі на лета.
Адзіны дапаможнік у які я зазіраю – інтэрнэт. Там бяру аснову, дабаўляю крыху сваіх ведаў і фантазіі і атрымоўваецца непаўторная, цікавая рэч.

Прыгожыя і стыльныя шапачкі звязаныя кручком, работы Марыны Траяноўскай
Прыгожыя і стыльныя шапачкі звязаныя кручком, работы Марыны Траяноўскай

Тварыце, вяжыце і хай вашы дзеткі будуць самымі прыгожымі!!!

чарговая работа Марыны Траяноўскай
чарговая работа Марыны Траяноўскай

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER

comments powered by HyperComments
Из рубрики