weather

USD 2.234

EURO 2.4406

RUR(100) 3.4025

search

Майстрыха з Агарэвіч дорыць непатрэбным рэчам другое жыццё

Дызайнер – гэта не абавязкова той, хто прыдумляе нешта новае і дагэтуль незнаёмае. Ёсць такія людзі, якія ствараюць шэдэўры з ужо аджыўшых сваё жыццё рэчаў ці непатрэбнага хламу. Жыхарка вёскі Агарэвічы, Рапейка Леаніда Іванаўна з выкарыстаннем розных тэхнік і стыляў, такіх як дэкупаж, кантры, тапіарый, дае другое жыццё пустым пляшкам, збанам, старым рамкам і мэблі.

Майстрыха з Агарэвіч, Рапейка Леаніда Іванаўна
Майстрыха з Агарэвіч, Рапейка Леаніда Іванаўна / Фото: Ксенія Жданюк

  Па адукацыі Леаніда Іванаўна настаўніца  беларускай мовы і літаратуры, яе педагагічны стаж складае  38 гадоў.

  Яшчэ ў дзяцінстве дзяўчынцы падабалася ляпіць, маляваць, плесці з саломкі. Праз гады, усе ўменні  спатрэбілася, калі Леаніда Іванаўна пачала працаваць у дзіцячым садку.

- І цацкі ёлачныя рабілі, і касцюмы дзеткам. Затое не трэба было ні ў каго нічога прасіць усё сама. З тых часоў я больш не спынялася ў сваёй творчасці, калі потым перайшла  працаваць у школу настаўніцай, працягвала тварыць. Пару гадоў назад, мая калега Наталля Табала, пазнаёміла мяне з цікавай тэхнікай “дэкупаж”, я так захапілася гэтым усім, што на сёняшні дзень на маім рахунку 200 вырабаў створаных у гэтай тэхніцы, а можа нават і больш.

Работы створаныя Рапейка Леанідай у тэхніцы дэкупаж
Работы створаныя Рапейка Леанідай у тэхніцы дэкупаж / Фото: Ксенія Жданюк

Дэкупаж тэхніка з выкарыстаннем сурвэтак. Прадмет апрацоўваецца акрылавай фарбай, з сурвэткі здымаецца самы верхні пласт, малюнак вырываецца або абразаецца, потым прыклейваецца на паверхню разведзеным клеем пва, у канцы замацоўваецца лакам. Пры дапамозе дэкупажу, я абнаўляла і старую мэблю, і электрачайнікі, і шклянкі з пад кавы, талеркі, збаны. Часта людзі прымаюць дэкупаж  за прыгожы малюнак і не могуць здагадацца, што гэта такое.

Абноўленые табурэткі пры дапамозе тэхнікі дэкупаж
Абноўленые табурэткі пры дапамозе тэхнікі дэкупаж / Фото: Ксенія Жданюк

  Ідэі прыходзяць нават у сне, прачынаюся і пачынаю дадумваць, як я зраблю гэта і гэта. На пенсіі я асвоіла яшчэ больш тэхнік, чым раней, так як з'явіўся вольны час. Бывае  нешта магу ў інтэрнэце падгледзець ці ў часопісе якім. Вельмі шмат карысных  ідэй на тэлеканале «Сядзіба». Ідэі прыходзяць нават тады, калі гляджу праграму “Ты не паверыш”, дзе вельмі часта паказваюць рублёўскія кватэры знакамітых людзей. Як не дзіўна, я і там магу што падглядзець, а зрабіць па-своему.

   Муж, тое чым я займаюся, сур'ёзна не ўспрымае, жартуе нада мной. І калі тэлефануе дачка і пытаецца, дзе я, у яго заўсёды адзін адказ: «А маці гуляе». Але часам пад настрой можа і дапамагчы мне што-небудзь выразаць. Калі я ўбачу бутэльку прыгожую дзе на вуліцыпадыму, а як жа. Каб не саромелася, хадзіла б і на сметнік, але ж няёмка.

  Хоць я і  пайшла на заслужаны адпачынак, да нядаўняга  часу на базе РЦДЮТ і ў Агарэвіцкай  СШ вяла гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працавала педагогам дадатковай адукацыі. Дзеці не аднаразова станавіліся пераможцамі раённых і абласных конкурсаў. Была арганізавана экспазіцыя маіх работ у краязнаўчым музеі, нават атрымала дыплом за ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства. Некаторыя з работ, трапілі ў Германію і Швейцарыю.

 Не так даўно я навучылася ствараць вырабы ў стылі “кантры”, з выкарыстаннем палатна, нітак, тканіны, салёнага цеста. Атрымоўваецца цікава і прыгожа.

работы створаныя ў стылі кантры Рапейка Леанідай Іванаўнай
работы створаныя ў стылі кантры Рапейка Леанідай Іванаўнай / Фото: Ксенія Жданюк

Не засталася я  абыякавай і да тапіарыяў, тапіарый-дрэва  сваімі рукамі, зрабіць можа кожны, дастаткова толькі знайсці неабходны матэрыял  тканіну, пацеркі, стужкі, прыкласці трошкі намаганняў і атрымаецца прыгажосць.

Дрэўцы-тапіарыі, работы Рапейка Леаніды Іванаўны
Дрэўцы-тапіарыі, работы Рапейка Леаніды Іванаўны / Фото: Ксенія Жданюк

Мне вельмі падабаецца рабіць рамкі для фота.Я выкарыстоўваю звычайную фанеру, каляровую паперу, тканіну, а ў  выніку атрымліваецца прыгожы выраб. Не прайду міма і старых рамак, абавязкова іх задэкарырую.

Рамкі створаныя Рапейка Леанідай Іванаўнай
Рамкі створаныя Рапейка Леанідай Іванаўнай / Фото: Ксенія Жданюк

Часта тэхнікі сумяшчаю, напрыклад кантры з дэкупажам.

Работы ў змешанай тэхніцы - дэкупаж і кантры
Работы ў змешанай тэхніцы - дэкупаж і кантры / Фото: Ксенія Жданюк

  Самы незвычайны заказ паступіў перад Ражджаством Хрыстовым, ад настаяцеля нашага храма, дзе я спяваю ў хоры, трэба было стварыць верцеп. У руках быў плакат з выявай Ражджаства і благаслаўленне бацюшкі. Вельмі доўга я думала, як гэта зрабіць.У выніку каркас пячоры зрабілі з двп, я задэкарыравала яго “каменнымі” шпалерамі, тканінай, фігуркі святых выразала з пенапласта.  Не так даўно я зрабіла падобны верцеп  для сваёй дачкі, толькі ў паменшаным варыянце.

Верцеп
Верцеп / Фото: Ксенія Жданюк

  Мая дачка Іна, як і я захапляецца творчасцю, сынам падабаецца гэта, але займацца падобным яны не спрабавалі.  На вяселлі ў малодшага сына маё майстэрства спатрэбілася, мы з дачкой стварылі муляж каравая, у якім былі схаваны  бутаньеркі  з цукеркамі для гасцей, госці былі вельмі ўражаныя. Цяпер я падарыла  гэты каравай панскаму дому, дзе часта агароўцы гуляюць вяселле. У маіх планах асвоіць шмат тэхнік, я аддаю перавагу тым, дзе можна дабіцца  хуткага выніку. Доўга замарачвацца я не люблю.

Маё захапленне мне прыносіць радасць. Я не магу спакойна паляжаць, мне трэба заўсёды нешта рабіць. А як прыемна бачыць здзіўленне ці захапленне ў вачах таго, хто атрымлівае падаруначак зроблены сваімі рукамі. Гэта не перадаць словамі.


О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER

comments powered by HyperComments
Из рубрики