weather

USD 2.0566

EURO 2.2759

RUR(100) 3.1349

search

Гісторыя бяздомнай кошкі Мані

Спрыту нашай кошкі Мані можна толькі пазайдросціць. Гэтая пушыстая істота бегае  з такой хуткасцю па сталах і паліцах, застаўленых рознымі прадметамі, што калі доўга назіраць за Маняй, то можа закружыцца галава. 

Кошка Маня
Кошка Маня / Фото: Оксана Карпович

Самае цікавае, што кошка  ні разу не абярнула ні адну шкляначку ці бутэлечку. А яшчэ Маня адмысловая зладзейка, таму на стале нічога нельга пакідаць, бо кошка не пагрэбуе нічым, нават сырым бураком ці морквінай. 

Аднойчы мы з мамай спяклі пірог і пакінулі на стале, каб крыху пахалодаў. Праз некаторы час, калі  зайшлі на кухню, то ўбачылі наступнае: Маня ўляглася на пірог і соладка заснула. Я пачала сварыцца і праганяць яе, але ўцякаць кошка не спяшалася, было бачна, што Маня шчыра не разумее, чаму яе праганяюць з такога цёплага, мяккага і духмянага месца.

Вясковае жыццё кошкі Мані
Вясковае жыццё кошкі Мані / Фото: Оксана Карпович

У Мані было цяжкае дзяцінства,  мы падабралі яе ў горадзе, каля дому, дзе жыву я. Дапамаглі нам суседскія рабяты, бо злавіць Маню не атрымлівалася, так як кацяня было зусім дзікім і перш чым трапіць ў кошык да мамы, Маня разадрала рукі да крыві і мне з мамай, і нашым памочнікам.

Калі Маня аказалася ў вёсцы, стрымгалоў яна панеслася пад ложак і прасядзела там тры дні, але голад вымусіў кошку пакінуць сваю схованку.

 Праз пару дзён кошачка асвоілася  і нават знайшла для сябе новую маму – выконваць такую адказную ролю згадзілася наша сучка Аліса, якую калісьці таксама  нехта выкінуў на вуліцу маленькім шчанём.

сучка Аліса стала мамай для кошкі Мані
сучка Аліса стала мамай для кошкі Мані / Фото: Оксана Карпович

З дзікага кацяняці кошка Маня пераўтварылася ў прыгажуню
З дзікага кацяняці кошка Маня пераўтварылася ў прыгажуню / Фото: Оксана Карпович

З першага дня знаёмства Маня спіць на Алісе і нават смокча тую за цыцку,  хаця сама ўжо ператварылася амаль у дарослую кошку. Мая мама, калі бачыць такое, заўсёды паўтарае:  “Колькі жыву на свеце, цуда такога не бачыла”. У Алісы раней ужо быў кот-сябра Чарныш, таму яна з радасцю стала не проста сяброўкай, а самай сапраўднай мамай і для Мані. 

comments powered by HyperComments
Из рубрики