weather

USD 2.0556

EURO 2.2626

RUR(100) 3.1987

search

Пра спорт і не толькі

Не ведаю, як вы, паважаныя чытачы “ГЧ”, а я, калі некалькі дзён таму пачула вестку пра тое, што Беларусь у 2019 годзе будзе прымаць у сябе Еўрапейскія летнія спартыўныя гульні, так узрадавалася, так узрадавалася... Маланкава мяне ахапіў гонар за Беларусь і за нас, беларусаў.

Але ж радасць і пачуццё гонару як успыхнулі, так хутка і згаслі. Цудоўны настрой трымаўся б, каб не рэаліі жыцця.

Божачка, гэта ж мы жывём з зацягнутымі паясамі. Нас дзяржаўныя мужы дружна заклікалі зрабіць гэта. “Крызіс!” – тлумачылі яны. Хтосьці з тых састарэлых людзей, у якіх дзяржава канфіскавала зберажэнні, зрэдку абзавецца: маўляў, у іншых рэспубліках вярнулі ўкладчыкам іх грошы, і нам хай бы вярнулі. “Няма ў дзяржавы на гэта сродкаў”, – чуюць яны ў адказ.

І вось на табе – гульні! Гэта ж такія сродкі трэба! Ды каб гэта прымусова, а то ж самі так моцна захацелі, што нам не змаглі адмовіць.

Тут, як я разважаю, адно з двух: ці нас падманваюць, кажучы, што ні на кампенсацыі, ні на павелічэнне зарплат і пенсій няма сродкаў, ці мы будзем праводзіць гэтыя Гульні, прытым «на самом высоком уровне», за пазычаныя грошы.
Тады чаму ж мы, такія міласэрныя, добрыя..., так не шкадуем сваіх дзяцей, унукаў і яшчэ, можа, ненароджаных праўнукаў, перакладаючы на іх плечы цяжар нашых даўгоў? Чаму ж мы не можам пракарміць нават саміх сябе? Выходзіць, мы зусім нядбайныя гаспадары?

Ну, а што ж мы, народ? Ды нам не прывыкаць зацягваць паясы. Але ж дакуль зацягваць? Гэта ж і хрыбетнік можна зламаць, толькі зацягваючы ды зацягваючы. І ніколі не паслабляючы.

comments powered by HyperComments
Темы: Мнение
Из рубрики