weather-3

USD 2.1499

EURO 2.4501

RUR(100) 3.2409

search

Што зацікавіла польскі калектыў у Круговічах

30 жніўня калектыў "Жэмэрва" музея "Малой Бацькоўшчыны" ў Студзіводах з гораду Бельск Падляшскі (Польша) на другі дзень паломніцтва наведалі в. Вялікія Круговічы. Калектыў пабываў у Храме Святога шматпакутніка Георгія Перамоганосца і каля Дуба-Волата.

Па словах кіраўніка групы паломнікаў дырэктара музея Дарафея Фіоніка, у іх мясовасці шмат праваслаўных прыходаў. І іх группа шмат паломнічаюць па праваслайных храмах і манастырах Польшы і Беларусі. Нарэшцы яны здзейснілі сваю мару наведаць Вялікія Круговічы, пра якія шмат чулі.

Нягледзячы на даволі насычаную праграму экскурсіі (госці да наведвання вёскі паспелі паўдзельнічаць у служенні літургіі ў адным з храмаў Лунінецкага раёна, наведаць музей і Дом рэмёстваў), у Круговічах стомленасць раптам прапала. Удзельнікі актыўна вялі на беларускай мове дыялог па гісторыі храма і гісторы дуба-волата. А на прыканцы, будучы перапоўненымі пазітыўнымі эмоцыямі, выканалі  каля дуба песню на беларускай мове. Госці паабяцалі яшчэ не раз наведаць нашу вёску.

Из рубрики
comments powered by HyperComments