weather

USD 2.1138

EURO 2.3985

RUR(100) 3.2705

search

Чаму ксёндз ходзіць па калядзе

Пасля святаў Божага нараджэння ў католікаў распачынаецца час пастырскіх візітаў, або так званая каляда. Ксёндз наведвае парафіян, каб благаславіць вернікаў ііх сем`і, асвяціць іх жыллё. Наколькі важныя душпастырскія адведзіны, як яны праходзяць і які плён прыносяць? На гэтыя і іншыя пытанні адказала парафіянка мясцовага касцёла Марыя Заляценка.

Фото: Сергей Багров

Навошта патрэбна пастырскае наведванне?

Каляда – гэта, перш за ўсё, сустрэча святара са сваёй паствай, каб бліжэй пазнаёміцца з парафіянамі, даведацца, як і чым яны жывуць. Вернікі не заўсёды маюць магчымасць сустрэцца са святаром, падзяліцца сваімі перажываннямі, а некаторыя проста саромеюцца «забіваць галаву» ксяндзу сваімі праблемамі. А вось падчас калядных сустрэч кожны з нас перажывае радасць ад таго, што патрэбны парафіі і нашаму святару.

Фото: Сергей Багров

Так з`яўляецца пэўнае супрацоўніцтва па ўмацаванні веры і стварэнні моцнай парафіяльнай супольнасці. Кожная каталіцкая сям`я рада бачыць ксяндза ў сваім доме. З дзяцінства нас бацькі вучылі шанаваць прыказку «Госць у дом – Бог у дом». Таму мы верым, што са святаром да нас прыходзіць сам Езус.

Фото: Сергей Багров

Вы асабіста запрашаеце ксяндза наведаць ваш дом ці ён сам прыходзіць да вас?

Ксёндз Ян (як, дарэчы, і кс. Юзэф, кс. Андрэй, кс. Анджэй, якія былі нашымі духоўнымі айцамі да яго) не першы год наведвае нашы сем`і, таму няма неабходнасці кожны год звяртацца да святара з запрашэннем. Дастаткова ўважліва слухаць падчас заканчэння імшы душпастырскія аб`явы, каб ведаць, у які дзень на нашу вуліцу завітае святар.

Фото: Сергей Багров

У нас ёсць адказныя за гэты працэс асобы, а ў касцёльнай канцылярыі – картатэка, таму кожнаму з нас дастаткова толькі паведаміць адказным за спіскі асобам, што мы згодны прыняць у гэты дзень ксяндза.

Калі ж сям`я па нейкіх прычынах не можа прыняць візіт святара ў вызначаны час, то папярэдне паведамляе пра гэта і дамаўляецца на іншы дзень.

Як праходзіць пастырскі візіт у сем`ях?

Спачатку адбываецца абрад асвячэння жылля. Ён складаецца са спеваў каляднай песні, малітвы святара разам з членамі сям`і і акраплення жылля святой вадой. А потым ксёндз гутарыць з гаспадарамі дома і іншымі членамі сям`і.

Фото: Сергей Багров

Таму варта зараней падрыхтаваць пытанні, якія хочацца выясніць ці атрымаць пэўную параду ў вырашэнні праблемы. Такі візіт прыносіць у дом спакой і лагоднасць, з`яўляецца яшчэ большае жаданне жыць па-Божы, стаць лепшымі.

Ці шмат часу доўжыцца такое наведванне?

Час візіту, канечне ж, розны. Ён можа доўжыцца 10 хвілін (але ніяк не менш), а можа скласці і 20, і 30 хвілін ці больш – усё залежыць ад сям`і і тых праблем, якія могуць там быць.

Фото: Сергей Багров

Колькі грошай ахвяруеце святару за пастырскае наведванне?

У касцёле не існуе цэнніка за паслугі святара і ніхто не называе канкрэтнага кошту. Таму адкажу: ахвяруе хто колькі можа. Падкрэсліваю, што гэта менавіта ахвяра, дабравольны жэст, а не аплата за «працу» святара.

Фото: Сергей Багров

Атрыманыя сродкі ў любым выпадку пойдуць на патрэбы парафіі: рамонтныя працы, аплату за электрычнасць і газ, на арганізацыю сустрэч, пілігрымак і іншае. Ксёндз прыходзіць да нас не дзеля грошай, а каб памаліцца, паблагаславіць сям`ю і асвяціць дом, каб у ім прысутнічаў Дух Божы.

Адкуль паходзіць звычай каляднага наведвання?

У рэлігійным часопісе «Дыялог» гадоў мо больш за дзесяць таму я прачытала, што ўжо ў раннім Сярэднявеччы ў касцёльных дакументах сустракаліся запісы пра душпастырскія адведзіны пасля Божага нараджэння.

Фото: Сергей Багров

Прыводзіліся і яшчэ старэйшыя факты такой практыкі. Ды і ў Евангеллі Святога Мацвея чытаем, што мудрацы, пакланіўшыся Езусу, вярталіся ў свае краіны іншай дарогай, наведвалі розныя гарады і вёскі, дзе абвяшчалі навіну пра Бога, народжанага ў чалавечым абліччы.

Фото: Сергей Багров

Дарэчы, здзяйсняць душпастырскія адведзіны сваіх парафіян абавязвае святароў і Кодэкс кананічнага права.

Материалы по теме
Из рубрики
comments powered by HyperComments