weather

USD 2.095

EURO 2.3557

RUR(100) 3.2765

search

Ганцавіцкія католікі выступілі ў Мінску на аплаткавай сустэчы

Аплаткавая сустрэча сямейнага руху Equipes Notre-Dame адбылася ў Мінску 12 студзеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены. У сустрэчы ўзялі ўдзел 52 сям’і з дванаццаці розных мясцін Беларусі, у тым ліку і Ганцаўчане. Разам са сваімі парафіянамі прысутнічалі восем духоўных дарадцаў.

Фото: catholic.by

Сустрэча распачалася св. Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў кс. Андрэй Сіповіч, галоўны духоўны дарадца сямейнага руху Equipes Notre-Dame. У гаміліі святар заклікаў паразважаць аб месцы, якое займае Дзіцятка Езус у нашых сэрцах, а таксама задумацца аб Божай любові да кожнага з нас на працягу калядных святаў, – паведамляе партал catholic.by.

Фото: catholic.by

Неафіцыйная частка сустрэчы распачалася дзяленнем аплаткай паміж сем’ямі і духоўнымі дарадцамі. У руху прыжылася і актыўна падтрымліваецца традыцыя малітвы сем’яў адна за адну на працягу года. Падчас віншаванняў кожнае сужэнства актыўна шукала тых, за каго ім выпадаў лёс маліцца на працягу бліжэйшага года.

Ганцаўчане з радасцю сустрэліся з ксяндзом Алегам Шпецям, які раней служыў у касцёле г. Ганцавічы.

Фото: catholic.by

Працягнула сустрэчу цікавая забаўляльная праграма, да якой сур’ёзна рыхтавалася кожная з суполак.

Фото: catholic.by

У «Краіне талентаў» прагучалі як традыцыйныя калядкі, так і святочныя спевы на ўласныя вершы ўдзельнікаў, напрыклад, ад сямей з Лагойска. Сям’я Гарбуновых з Новай Мышы выканала беларускія танцы. Суполкі з Ганцавіч падрыхтавалі прыгожыя калядныя сувеніры.

Фото: catholic.by

Сем’і з суполкі з вул. Матусевіча ў Мінску паказалі кранальную пастаноўку «Скарбніца цнотаў», а суполкі з Баранавічаў падарылі ўсмешку і добры настрой казкай-жартам «Рэпка». Сем’і з Суботнікаў прынеслі каляднае віншаванне ад Трох Каралёў, а сем’і з Нясвіжа падрыхтавалі прэзентацыю пра сваю суполку.

Фото: catholic.by

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя, асабліва дзеці, з радасцю сустрэлі святога Мікалая, які падрыхтаваў для сем’яў і дзетак прыемныя салодкія падарункі. Гэтая сустрэча, як і кожная сустрэча сем’яў руху, пакінула шмат цёплых успамінаў.

Фото: catholic.by

На развітанне сем’і дамовіліся аб сустрэчы на бліжэйшых рэкалекцыях, якія адбудуцца ў Росі ў сакавіку бягучага года.

comments powered by HyperComments
Из рубрики