weather

USD 2.1141

EURO 2.3904

RUR(100) 3.2817

search

Школьніца з Люсіна атрымала ўзнагароду за скрыпку Сымона-музыкі

Дыплом, энцыклапедыю мастацтваў і цукеркі 11-гадовая дзяўчынка атрымала 12 лютага у Мінску ў бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук імя Якуба Коласа, дзе падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу: да 100-годдзя першага выдання твораў Якуба Коласа «Сымона-музыкі» і 95-годдзя – «Новай зямлі».

 Прызы Паліне Занька ўручыў прэс-сакратар Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў. Фота з сайта pinskeparh.by
Прызы Паліне Занька ўручыў прэс-сакратар Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў. Фота з сайта pinskeparh.by

Па інфармацыі сайта Пінскай і Лунінецкай епархіі, у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей народнага песняра з усёй Беларусі было даслана больш за 1600 работ у розных намінацыях.

Паліна Занька стала ўладальніцай спецыяльнага прыза, заснаванага прэс-сакратаром Пінскай епархіі Іаанам Гарбуновым. Шасцікласніца Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа змайстравала скрыпку Сымона-музыкі, якая зойме пачэснае месца ў экспазіцыі музея Якуба Коласа ў Мінску.

«Мы моцна радаваліся, калі даведаліся аб выніках конкурсу. Змайстраваць скрыпку – гэтаідэя дачкі», – расказала Тамара Занька, якая працуе загадчыкам Люсінскага сельскага клуба.

Жанчына самалюбіць майстраваць розныя вырабы і вучыць гэтаму дзяцей. Яна дапамагла дачцэ змайстраваць скрыпку з пенапласту і каляровай паперы. У Мінск на падвядзенне вынікаў конкурсу дзяўчынку суправаджала матуля.

«Прыемна, што нашу працу а дзначылі дыпломам. Палінка вельмі актыўная і стараецца паспрабаваць сябе ў розных відах мастацтва. Яна любіць спяваць, танцаваць, і ўзнагарода стане стымулам для яе далейшага развіцця», – лічыць матуля дзяўчынкі.

Из рубрики
comments powered by HyperComments