weather

USD 2.1134

EURO 2.3388

RUR(100) 3.323

search

Хрыстус Уваскрос! ( Віншаванне з Вялікаднем)

У нядзелю 21 красавіка каталікі адзначаюць Вялікдзень. З вялікім святам хрысціян віншуе Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Сустрэча з таямніцай Хрыстовай Пасхі яшчэ глыбей адкрывае перад намі веліч і моц Божай любові да чалавека. Радаснае і поўнае веры перажыванне велікодных святаў напаўняе нас свядомасцю таго, якое велізарнае значэнне мае хрысціянства і як моцна яно перамяняе жыцці цэлых грамадстваў і паасобных людзей.

Гэтыя святочныя дні ствараюць асаблівую нагоду для ўдзячнасці, а таксама спаткання з роднымі і блізкімі ў атмасферы, напоўненай духам Хрыстовай перамогі, прабачэння і любові.

Перажыванне пасхальнай таямніцы веры дапамагае іншым позіркам паглядзець на наша зямное жыццё. Сын Божы вядзе сваіх вучняў да канчатковай перамогі, пачынаючы ад Апошняй Вячэры праз крыжовую смерць у Вялікую Пятніцу аж да радаснага воклічу: “Аллелюя! Хрыстус Уваскрос!”, якое разносіцца па ўсім свеце з пакалення ў пакаленне.

Жадаю Вам, каб Велікодныя святы напоўнілі Вашы сэрцы і Вашы сем’і спакоем, радасцю жыцця і шчодрымі ласкамі Уваскрослага Пана.

Няхай святочная атмасфера Пасхі ўмацуе Ваш дух у малых і вялікіх жыццёвых справах, дадае сіл у аптымістычным позірку ў будучыню. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус, які перамог грэх і смерць, суправаджае Вас і благаслаўляе на кожны дзень жыцця.

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

comments powered by HyperComments
Из рубрики