weather

USD 2.381

EURO 2.7028

RUR(100) 3.4695

search

Ганцавіцкі святар патлумачыў, чаму ў пандэмію прычашчае з адной лыжкі

У сеціве стаў вірусным відэаролік, як ганцавіцкі святар Пятро Піліпчук, настаяцель храма Свяціцеля Ціхана, на Вялікдзень праводзіць унушэнне мясцоваму жыхару з заклікам не баяцца каранавіруса, прыводзячы ў прыклад сумнеўныя асацыяцыі.

 Ганцавіцкі святар патлумачыў, чаму ў пандэмію прычашчае з адной лыжкі
Ганцавіцкі святар патлумачыў, чаму ў пандэмію прычашчае з адной лыжкі

«Як Cувораў казаў: «Мы рускія — з намі бог!». Нікога не баяўся — і ніводнага паражэння! Аляксандр Неўскі, Фёдар Ушакоў нічога не баяліся, ішлі наперад!», — казаў ён. 

Інтэрнаўты абурыліся пазіцыяй беларускага святара.

«Наша Ніва» пазваніла Піліпчуку, каб праясніць ягоную пазіцыю. Размова тая была настолькі змястоўнай, што мы прыводзім вытрымкі слоў святара на закранутыя тэмы.

— Сувораў жыў у Беларусі, у Кобрыне. Каб не Сувораў, нам бы тут было рабства. 

Пра Беларусь і Расію: 

— Мы адзін народ, што рускія, што беларусы — мы славяне, я не буду размяжоўваць тут гэта ўсё. У мяне карані і ва Украіне, і ў Расіі. У нас была дзяржава, ды яе развалілі амерыканскія прыхвасні. Быў Саюз, магутная дзяржава, супрацьстаяла сусветнаму тэрарызму. А потым развалілі — і гуляй, Вася.

Пра каранавірус:

— У нас каранціну няма, прэзідэнт нам сказаў! І трэба разбірацца, на што чалавек захварэў. Я хаваў двух людзей у закрытых трунах: нібыта пнеўманія, каранавірус… Труну запячаталі, у капсулу загналі, не далі развітацца. А потым выявілася, што адна памерла ад сардэчнай недастатковасці! Вось і ўсё. І другі чалавек гэтаксама, а сказалі, што ад запалення і віруса памёр. Навошта хлусіць?

[…]

А што баяцца? Што, людзі нашы кожны дзень не хварэюць? І ад лёгкіх паміраюць, і ад нырак, і ад пячонкі, і ад сэрца, і ад рака, ад самагубстваў.

Ганцавіцкі святар патлумачыў, чаму ў пандэмію прычашчае з адной лыжкі
Ганцавіцкі святар патлумачыў, чаму ў пандэмію прычашчае з адной лыжкі

У царкву перасталі хадзіць. Выходзіць, на кірмаш можна, у краму можна, па справах можна, а ў царкву — нельга. Навошта гэта раздзьмуваць? Калі чалавек ходзіць у царкву, то чаго яму баяцца? Ён пад Богам ходзіць. Я даў людзям указанне: хто прыхварэў, надзявайце маску, дома перасядзіце. Але хто здаровы — што панікаваць?

Пра прычасце з адной лыжкі: 

— Спрадвеку елі з адной лыжкі. Гэта старажытная практыка, хворых і ў час чумы прычашчалі! А калі хто не прызнаецца, [што хворы]? Відаць, даруйце, што чалавек хворы. У нас хворых не было і няма! 

Пра праціранне абразоў: 

— Спіртам праціраем, сродкамі спецыяльнымі. Падлогу мыем, усё чысценька-акуратненька, як толькі старшыня выканкама даў паперу, дык адразу.

Калі баяцца рознай хваробы, як жыць людзям? Адзін доктар сказаў: «Паніка горшая за вірус». Яна стварае новыя вірусы! Яны ўзнікаюць у час стрэсаў і страху. Многія людзі, якія ў паніцы, не ведаюць, ад чаго захварэюць нават.

Пра нацыяналізм: 

Нацыяналізм — страшная рэч. Пад выглядам самасційнасці забіваюць простых людзей, рабуюць іх. Што я не ведаю? Мне людзі расказваюць, як на Майдане людзей накачалі наркотыкамі, старых бабак накачалі. […] Трэба імкнуцца да адзінства […]. Як князь Уладзімір сабраў Русь тады, так і даў адлуп усім. Так і нам дружна трэба жыць, і тады ворагі не страшныя!

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики