weather

USD 2.5708

EURO 3.0138

RUR(100) 3.2999

search

Удзячнасці словы скажыце матулям...

Маёй матулі Санько Надзеі Сямёнаўне, жыхарцы вёскі Агарэвічы, сціплай  шчырай, без меры добрай, з адкрытай  да людзей душой і сэрцам. Прысвячаецца.

Дзіця, першае  слова на зямлі вымаўляе “мама”, і гэта невыпадкова бо ўсё што ёсць у нас добрага і сардэчнага пяшчотнага і ласкавага, мы ў асноўным перанялі ад сваіх матуль. Хтосьці сказаў, што маці – гэта першае, што нам вельмі неабходна па жыцці і мабыць  апошняе, што мы шанцуем. У гэтым і ёсць нейкі неправільны парадокс жыцця: мы не шанцуем тых, хто нам жыццёва неабходны. У дзяцінстве ад маці, мы ўсё прымаем, як належнае, не задумваючыся, якую цану аддае за нас самы блізкі чалавек. Не задумваемся, колькі сівых валасоў, колькі маршчынак з’явілася ў маці па нашай віне, колькі начэй без сну правяла мама ў турбоце аб нас і самае галоўнае – колькі сардэчных ран нанеслі мы сваёй  абыякавасцю і няўвагай самаму блізкаму чалавеку – сваёй матульцы. Яна і зараз, хоць мы ўжо даўно дарослыя самі, кожную хвілінку, кожны момант свайго адыходзячага жыцця, думае і клапоціцца аб нас, сваіх дзетках.

І толькі зараз, займеўшы сваіх дзяцей, пачынаеш разумець, як гэта цяжка фізічна і маральна, быць адказным за сваё дзіця, за сваю крывінку, выхаваць здаровага, працавітага, міласэрднага, з пачуццем уласнай годнасці, высакароднага– сапраўднага чалавека. Бо, мабыць, самае галоўнае не кім стане твае дзіця, але і не менш важна – якім яно будзе. Ад гэтага залежыць (хоць і не хочацца яшчэ сёння аб гэтым думаць) і наша не вельмі далёкая старасць.

Дзесьці, амаль у кожнага з нас, ці гэта вялікі горад, ці зусім маленькая вёсачка, яшчэ жыве маці, жыве чаканнем сустрэчы, чаканнем, хоць нейкай вестачкі аб сваіх дзецях. Бо для сябе ў гэтым жыцці яна ўжо нічога асабліва не патрабуе: толькі каб нам добра жылося, толькі каб нам усяго хапала. Яна і зараз гатова недаядаць недасыпаць, толькі каб мы, яе дзеці, былі шчаслівымі.

А мы… мы не заўсёды знаходзім час, каб пазваніць, а яшчэ лепш наведаць яе і проста не адкупляцца ад яе нейкімі падарункамі, каб  загладзіць адчуванне віны (добра, калі яно яшчэ ёсць) не ёй ужо гэта не вельмі патрэбна.

Проста пасядзець хвіліначку з ёю, заглянуць у маршчыністы, але такі родны твар. Пагладзіць яе пяшчотныя, мазолістыя рукі і адчуць сябе той маленькай дзяўчынкай, якая любіла туліцца да мацяры. І вялікі спакой і адчуванне надзейнасці і сілы, нібы ўсе праблемы і турботы недзе адышлі, пакінулі нас і толькі пачуцце вялікай любові да ўсяго жывога разлілося па ўсім целе. І так хочацца сказаць тыя словы, якія заўсёды саромяешся выказаць услых, але якія заўсёды носіш у сэрцы; як мы яе любім, як яна нам патрэбна, папрасіць прабачэння за ўсё благое, што было, за няўвагу і мабыць самае важнае – паспець сказаць аб гэтым, яшчэ пры яе жыцці. Каб не было позна…

Кожную весну едем на могілкі, каб прыбрацца і аддаць даніну памяці і павагі да тых, каго з намі няма. А, праязжаючы па вуліцах, са шчымлівай тугою назіраем, як пусцеюць вуліцы роднай вёскі.

Без бацькоў паміраюць хаты, стрэхі туляцца да зямлі…

Выміраюць маленькія вёсачкі, асабліва далёкія ад райцэнтраў. Там прайшло дзяцінства, некалі ва ўсю бурліла вясковае жыццё, са сваім векавым укладам, двары былі запоўнены дзіцячым смехам, а зараз толькі запусцелыя ябланевыя сады і забітыя дошкамі вокны. З году ў год, родзяць яблыкі, якіх няма каму збіраць…

7-га чэрвеня ў нашай любай і роднай матульцы быў юбілейспойнілася ўжо 90!

Хай бяражэ яе Бог!

Са сваёй сям’ёю віншуем мамачку, бабулю з гэтым вялікім святам. Мы ганарымся, што ты ў нас ёсць! Нізкі паклон табе матулька за усё!

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments