weather

USD 2.5708

EURO 3.0138

RUR(100) 3.2999

search

Інваліды застануцца без бульбы?

З нараканнямі і скаргамі на якасць апрацоўкі зямлі, якую выдзелілі Ганцавіцкай раённай грамадскай арганізацыі інвалідаў, звярнуўся ў «ГЧ» ганцаўчанін Мікалай Агейка. Гэты зварот быў далёка не першы, бо яшчэ раней у «ГЧ» званілі з гэтай праблемай члены таварыства інвалідаў.

Ганцаўчане скардзіліся, што поле, якое знаходзіцца за горадам непадалёк ад эксперыментальнай базы «Журавінка», дзе людзі пасадзілі бульбу, зарасло пырнікам, і на многіх участках яно ўжо не паддаецца апрацоўцы.

«Гэта ж здзек над людзьмі! Зямля неапрацаваная, пырнік у калена вырас, што ж там вырасцце? Інваліды апошняе здароўе там пакладуць, а ўраджаю там не возмуць – скардзіцца Мікалай Канстанцінавіч. – Людзі калі садзілі, то там падалі за плугам, такая увердзь, што плуга было не ўбіць, сажалка і то ледзьве ішла. За пяць сотам з нас узялі па пяць тысяч рублёў, людзі грошай колькі на насенне бульбы аддалі, бо некаторыя ў мінулым годзе зусім нічога не накапалі, А пасадзіць, а апрацаваць – гэта ж усё не бясплатна. Мы там свае грошы закапалі? Атрымоўваецца, вось якая «павага» да інвалідаў».

Па словах Мікалая Канстанцінавіча у пазамінулым годзе на агарэвіцкіх пляцоўках давалі поле, дык там усё вымакла, большасць нават і капаць яе не сталі. «Кожны ж хоча, каб сваё было, бо хіба інваліды накупляюцца той больбы, калі на лекі многім не хапае!», – сказаў Мікалай Агейка.

Наш карэспандэнт выехаў выдзеленае інвалідам поле. Сапраўды на большасць участках можна ўжо касіць траву, а больш-менш можна пазнаць, што там расце бульба можна толькі на тых надзелах, дзе гаспадары, напэўна, не вылазяць з сотак і полюць ледзьве не кожны дзень.

Прэтэнзіі і скаргі інвалідаў мы пераадрасавалі старшыні СВК «Бярозавец» Уладзіміру Бялову. Гэты надзел выдзелены і апрацоўваўся гэтай гнаспадаркай. «Самі прасілі гэтую зямлю, а цяпер і скардзяцца, – такая рэакцыя была ў старшыні СВК «Бярозавец» Уладзіміра Бялова. – Улічваючы, што гэта інваліды, мы апрацавалі зямлю і аплату за гэта ўзялі ў два разы мешн, чым яна каштуе. Танней нават, чым работнікам сваёй гаспадаркі».

Па словах Уладзіміра Уладзіміравіча, былі выкананы ўсе віды механізаваных работ, якія неабходны для пасадкі бульбы. «Дзе людзі апрацоўваюць, то і ўсходы там добрыя, – сказаў старшыня СВК «Бярозавец». – А ад пырэю патрэбна было праводзіць хімпраполку. Каб была такая замова, то мы выканалі б і гэтую паслугу – апрацавалі б зямлю ад пустазелля. Але ж мы не маем права навязваць людзям тое, чаго яны не хочуць,  бо гэта таксама каштуе грошай».

Якое выйсце можна знайсці з гэтага становішча, зараз не ведаюць ні інваліды, ні кіраўніцтва СВК.

Многія ўжо змірыліся і разам з родзічамі гарбацяцца на гэтым полі. Але Мікалай Агейка так проста здавацца не збіраецца. «Буду звяртацца ў вышэйстаячыя арганізацыі, няхай паглядзяць, які я соткі у нас даюць, на якой зямлі, і як тут выжываць чалавеку, – кажа Мікалай канстанцінавіч. – Вось каб сюды начальства прывезці і прымусіць, каб яны на гэтым полі матыгамі падзяўблі, то наступны раз ведалі б, што нельга над людзьмі так здекавацца».

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments