weather

USD 2.5708

EURO 3.0138

RUR(100) 3.2999

search

Цуд 75-гадовага Міхаіла Курловіча

Жартоўны выпадак замест сенсацыі атрымаўся ў аўторак. На “гарачую лінію” “ГЧ” патэлефанаваў пенсіянер Міхаіл Іосіфавіч Курловіч з Ганцавіч і паведаміў “сенсацыяйнцю” навіну.

“Учора пасля навальніцы я злавіў нейкую істоту, якой з роду не бачыў! Адкуль узялася – невядома. У яе панцыр і рогі, у вадзе жыве. Я яе ў вядры  трымаю з учарашняга дня, - рассказвае Міхаіл Іосіфавіч Курловіч. – Вы прыязжайце і навуковага супрацоўніка з сабой бярыце, каб вызначыць, што гэта за жывёліна”.

Запытаўшыся якіх памераў “жывёліна” наш карэспандэнт угаварыў Міхаіла Іосіфавіча, пакуль прыехаць і разабрацца без навукоўца. На перавулаку Грыцаўца сустрэў дзед Міша, дарэчы наш пастаянны падпісчык, і павёў паказваць невядомую істоту. На вуліцы каля хаты стаяла вядро, абвязанае гардзінай, у якое дзед пасяліў пітомца. Сабраліся і суседзі.

Зняўшы матэрыю, усе ўбачылі што ў вядры сядзіць... звычайны вінаградны смоўж. Ён выпусціў рожкі і поўз на волю. Некаторыя сталі жартаваць...

“Во дзіва, 75 гадоў на свеце пражыў, а такой істоты бачыць не даводзілася!, – крыху з расчараваннем сказаў Міхаіл Іосіфавіч. – Я ж думаў, што гэта цуд! Жывёліну рэдкую злавіў, а аказалася, што ўсе пра яе ведаюць, акрамя мяне. Я на Каспійскім моры быў, там у ракавінах розныя стварэнні бачыў, а яшчэ скарпіёнаў, фалангаў ядавітых бачыў, а тут, атрымоўваецца, для сябе зрабіў адкрыццё!”

Але потым  насторой у дзеда Мішы змяніўся, ён любаваўся сваім “пітомцам”, якого адпусціў на волю. І яшчэ некаторы час мы правялі ў размовах з гэтым шчырым і цікавым чалавекам, які ўмее радавацца нават смаўжу.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments