weather

USD 2.5708

EURO 3.0138

RUR(100) 3.2999

search

Рэзананс

Артыкул “Інваліды застануцца без бульбы?”, які быў надрукаваны ў мінулым нумары “ГЧ”, выклікаў у чытачоў нечаканы рэзананс

Нагадам, што повадам для публікацыі былі незадаволеныя звароты членаў таварыства інвалідаў дрэнна апрацаванай зямлёй, якую ў СВК “Бярозавец” выдзелілі пад пасадку бульбы.

У рэдакцыю “ГЧ” пасля публікацыі паступіла шэраг званкоў, якія як саміх інвалідаў, так і іх родзічаў, якія таксама выказвалі незадаволенасць выдзеленымі соткамі і падтрымалі ганцаўчаніна Мікалая Агейку, які падняў гэтую праблему.

Але з ліку членаў таварыства інвалідаў былі людзі, якія праблему бачаць не столькі ў апрацоўцы зямлі, колькі ў адносінах людзей. “Мы ў многім самі вінаватыя, бо на зямлі трэба працаваць і своечасова займацца яе апрацоўкаў, – сказала пенсіянерка Надзея Максімаўна Жалезная, якая таксама атрымала надзел на гэтым полі. – Вядома, што працаваць на зямлі цяжка, і я сама б не справілася, дзякуй сястра дапамагла, пакуль я ў бальніцы ляжала. Але, дзякаваць Богу, зараз бульба пайшла ў рос і выглядае няблага. Таму вінаваціць толькі калгас несправядліва.Толькі пяць тысяч за адну сотку яно можа і замнога, тым больш, што інваліды, каб узяць гэтыя соткі былі вымушаны заплаціць яшчэ па 10 тысяч рублёў членскіх узносаў”.

Рабіць нейкія вывады зараз пакуль рана, бо ўсё будзе відавочна, які ўраджай там вырасце.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments