Мова будзе жыць

Аляксей ГАЛАСКОК 16
Кожны беларус павінен ведаць сваю мову, асабліва малодшае пакаленне Шмат вялося і вядзецца спрэчак вакол узнікнення, адметнасці і самастойнасці беларускай мовы.


У першым дзесяцігоддзі XX ст. выдатны вучоны Я.Ф. Карскі ў фундаментальнай працы “Беларусы” (т. 1-3, Варшава-Петраград, 1903-1922г.) на вялізным фактычным матэрыяле пераканаўча даказаў, што беларуская мова з’яўляецца асобнай самастойнай славянскай мовай, якая па свайму слоўнаму складу, сінтаксісу, марфалогіі і фанетыцы ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў, пароўні з вялікарускай і ўкраінскай.

Нашы продкі жылі на тэрыторыі Беларусі ў IX-V тысячагоддзі да нашай эры. (Чытачам раю пра ўзнікненне беларускага этнаса даведацца з Нарысаў гісторыі Беларусі 1994г., выданых Акадэміяй Навук Беларусі). У пачатку 50-х гадоў XX ст. стаў распаўсюджвацца тэрмін “старажытнаруская народнасць”.

Руку да гэтага прыклаў правадыр усіх народаў І.Сталін у сваёй рабоце “Марксізм і пытанні мовазнаўства” (1950г.) Што беларусы, украінцы і рускія  адзін народ, сёння сцвярджаюць многія сучасныя палітыкі былых краін СНД. Вучоныя і гісторыкі пераканала сведчаць аб тым, што ў ходзе эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўнага развіцця старажытнай Русі ў XIIст. складваліся групы зямель і княства, якія з’явіліся адной з перадумоў узнікнення беларускай, рускай, украінскай народнасцей. Цяпер мы самастойная дзяржава і, здаецца, беларуская мова павінна квітнець. Мінуў той час, калі яе вынішчалі з боку расійскай і польскай дзяржаў.

Між тым стараўся знішчыць самастойнасць, адметнасць у беларусаў цар Мікалай I. Ён зацвердзіў пастанову пра перасяленне ў Беларусь “выходцев из внутренних губерний, которые принесут с собой в сей край, чуждающийся России, наш язык, обычай, приверженность русских к престолу”. Не спрыяла развіццю нашай мовы і савецкая ўлада.

Вялікі “эксперыментатар” і будаўнік камунізму  Хрушчоў у 60-я гады XX ст. па прыкладзе Беларусі хацеў паказаць, якая павінна быць мова ва ўсім СССР.
Пачалася вялікая русіфікацыя ў школах, дзяржаўных установах. Прадстаўнікі мясцовых Саветаў праявілі “клопат” да назваў, якія н

е адпавядалі іх поглядам на шчаслівае і светлае будучае. І па “просьбе трудящихся» змянілі назвы больш за 300 населеных пунктаў. З’явіліся вёскі Савецкая, Партызанская, Майская, Гвардзейская, Камунарка і г.д.
Нават у той час у  энцыклапедыі  было напісана: “А слоўнай уласцівасцю тапанімічных пайменняў з’яўляецца іх устойлівасць, жывучасць з прычыны чаго яны служаць самымі старажытнымі помнікамі, якія дазваляюць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры і мовы”.


Калі гаворыць пра наш час, дык знайшліся “свядомыя”, якія перайменавалі вёску “Навозы” у “Арэшніца-Берацава”. Няма ў нашай мове слова навоз, ёсць гной. А назва той вёскі, відаць, звязана з вазамі ці перавозам.
Хачу звярнуць увагу на мілагучнасць, вобразнасць нашых слоў. Вялікдзень — самы галоўны і святочны ў годзе дзень. Вячэра, жыта,

лістапад, вясёлка — які вялікі сэнс у гэтых словах. Як ласкава гучыць — журавіначка мая, матуля, бабулька, крынічка. Не мацюкаліся нашы продкі, ды і зараз няма мацерных слоў у беларускай мове. Былі праклёны: “каб цябе Пярун забіў”, “каб яго зямля не насіла”, “каб табе заняло”. А брудныя словы нам прынеслі.

Здзіўляе, як да замежных слоў у нас адносіцца моладзь. З задаволеннем дзяўчаты спявалі песню “Путана”. А па нашаму — гэта распутніца. Не ўсе разумеюць, што “кілер” — забойца людзей за грошы. Словы “клёва”, “клас”, “супер”, “кашмар” увайшлі ў лексікон нашых дзяцей. Для мяне чамусьці вельмі сугучна “вау” з “гаў”.

На XVI з’ездзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” 10.12.2011г., удзельнікам якога я быў, пісьменнік С. Законнікаў прывёў сумны прыклад: ні адзін з вучняў у Мінску, перад якімі ён выступаў, не пераклаў слова “фамилия”.

На літаратурнай беларускай мове на з’ездзе выступаў шведскі пасол Эрыксан, без акцэнту, і ўсе здзівіліся, як так можа швед размаўляць па-беларуску. А вось да яго па валоданні нашай мовы многім кіраўнікам раёна далёка. Нават старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на свяце беларускага пісьменства ў Ганцавічах сваю прамову казаў па-руску.  Дарэчы, як і прадстаўнік ад моладзі Ганцавіцкага раёна.

У жніўні 2010 г. у г.п. Зэльва адзначалі 100-годдзе з дня нараджэння знакамітай паэтэсы Л. Геніюш. У царкве ў яе гонар адбывалася набажэнства на беларускай мове. Гучала малітва: ойча наш, які ёсць на нябёсах! Хай свяціцца імя тваё, хай прыйдзе царства тваё, хай будзе воля твая як на небе, так і на зямле. Хлеб наш надзённы, дай нам сёння і даруй нам правіны нашы, як і мы даруем вінаватым перад намі, і не дапусці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога, бо тваё ёсць Царства і сіла, і слава, навекі.

Здавалася, быццам мы ўсе ў царкве пабраліся за рукі, і ў нашых грудзях білася адно сэрца. На жаль, не чуем мы на Ганцаўшчыне ад праваслаўных святароў беларускага слова.

Францішак Багушэвіч у прадмове да “Дудкі Беларускай” пісаў: “…Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога дадзеная”. У гэтым чытачы упэўняцца, калі ў Старым Завеце прачытаюць “Быццё”, (раздзел 11 п.п. 5-7). Часта кіраўнікі нашай краіны ўзгадваюць пра бяспеку харчовую, эканамічную, сацыяльную і г.д. А вось пра бяспеку знікнення нашай мовы, неад’емнай часткі любой нацыі, амаль ні слова…

Неаднойчы мне прыходзілася чуць крыўднае «говори по-человечески» нават ад добра знаёмых людзей. Хіба не былі чалавекамі мае прадзяды, дзяды, мае тата і мама, якія перадалі родную майму сэрцу мову.

Чалавекам я лічу і сябе, а не нацыяналістам. У мяне рускія зяць і нявестка, якіх я паважаю і люблю. Да гэтага часу засталіся ў нас сябры з Расіі. Усё жыццё ганаруся тым, што я — беларус, сваімі працавітымі продкамі. Іх любоў да простых людзей, да роднай зямлі, да сваёй мовы жыве і ў мяне. Не стане мовы, мы знікнем як нацыя з гэтай зямлі.

Свае адносіны да мовы выказаў наш зямляк Іван Лагвіновіч:

Мову продкаў назваў я святой і найпершай,

Суцяшальніцай, скарбніцай найдарагой,

Бо калі б не яна — не было б гэтых вершаў:

Не прарос бы мой талент у мове другой.

КАМЕНТАРЫ (16)
Анатоль, 03.02.2012 17:40
Аляксею Пятровічу - вялікі дзякуй за харошы артыкул.
Анатоль, 03.02.2012 17:43
Аляксею Пятровічу - вялікі дзякуй за харошы артыкул!
СУСЕД, 04.02.2012 13:43
...Не стане мовы, мы знікнем як нацыя з гэтай зямлі. ----- Не - не тут прычыны знікненьня нацый і народаў. ---Мова тут як следства і прызнак... --- першапрычынаю з*яўляецца знікненьне Гонару і Годнасьці. І ў першую чаргу Чалавека, затым Сям*і і толькі затым ...народа.
Аляксею ГАЛАСКОКУ , 05.02.2012 14:44
Паважаны Аляксей! Хто і дзе выступаў на свяце "Дзень беларускага пісьменства" ад моладзі Ганцавіцкага раёна на рускай мове? (....Дарэчы, як і прадстаўнік ад моладзі Ганцавіцкага раёна.)
Мара, 05.02.2012 22:13
На вялікі жаль, людзі развучыліся думаць па-беларуску... Мова павінна жыць у сэрцы, у думках, толькі тады ёй не будзе перашкод.
Ганцавец, 05.02.2012 23:17
калі не памыляюся, то Аляксей Пятровіч, пад прадстаўніком моладзі Ганцавіцкага раёна, мае на ўвазе першага сакратара раённага абъяднання БРСМ Занька Аляксандра Ануфрыевіча, які на "Ганцавіцкіх чытаннях" выступаў на рускай мове... няма пад бокам праграмкі таго мерапрыемства, дзе была б тэма таго выступлення.
СУСЕД, 05.02.2012 23:57
:) -ЗЯМЛЯ-ПРОДКІ-МОВА ёсць Закон, Сэнс і Сіла Наша. ...маленькі прыклад Спрадвечна Нашага: Кожны Дарослы Мужчына Гаспадар - значыць Бог. Кожная Дарослая Жанчына Гаспадыня - значыць Багіня. І спакон вякоў дзяцеў і недарослых на нашых землях называлі Нябогамі, ...бо ім шчэ трэба вырасці і стаць Гаспадарамі. І Гаспадар на Зямлі - Гаспадыня ў хаце... І Нябогі Растуць Становяцца - ... - ? ДЫК КІМ ЖА НАМ ШЧЭ БЫЦЬ ??? :) :)) :))) - калі ёсць разуменне ЗЯМЛІ-ПРОДКАЎ-МОВЫ... - калі ёсць разуменне ... НАШАГА. -------І каб Кожны Мог Казаць: - ...Я - Беларус і Гаспадар Сваіх Магчымасцей, ...Маю ГОНАР ведаць, разумець і шанаваць сваіх продкаў і зямлю сваю, ...І Маю Годнасьць ...Жыць Гэтым ...І Для Гэтага :) ............
Юстас, 10.02.2012 12:56
Полный бред...Мужчина-Бог,женщина-Богиня.В Белоруссии 10мл. богов.Атлантида,а не Белорусь.Как бы не утонуть...
СУСЕД, 10.02.2012 17:06
ЮСТАС - ...разумею цябе і спачуваю. Бо, на самай справе, з пазіцыі сіроцкага членства ў саўковым ідыятызме лукашызму-дэбілізму ...сказанае так выглядае. Алеж тут прастата ў тым ...у разуменні жыцьця сваіх дзядоў, у разуменьні Зямлі і Мовы ...І Прасторы. --- Якой Прасторы? -пытаеш. Паказваю - Глядзі ...пры ўяўленьні, што навокал людзі жывуць ў сем\'ях з трыма дзецьмі ...то ў кожнага з нас, толькі братоў і сясьцёр - 2592(дзве тысячы пяцьсот дзевяноста два) - пяці кален роду(а з дзесятым каленам - больш чым дваццаць мільёнаў)- ...гэта ПРАСТОРА ШЫРЫНІ. Ёсьць яшчэ і ПРАСТОРА ГЛЫБІНІ ...гэта калі ты ведаеш-усьведамляеш-разумееш, што напрыклад 1410 год(Грунвальд), у кожным з нас гарантова кроў(Сіла і Веліч) больш чым трох с паловай мільёнаў продкаў... . Ёсьць яшчэ і ПРАСТОРА ВЫШЫНІ ...гэта ўжо пра Сэнс у Дзецях-Нашчадках Нашых. І ў гэтых разуменьнях -...у гэтым Разуменьні(зажмур вочы) - Сіла Крыштальных Законаў - Гонар-Годнасьць-Чын Наш ...---- і Мова Наша тут Ёсьць ...як Наша Годная вопратка-інструмент-зброя +:) І БЕЗ СУМНЕВУ ТУТ...
ЮСТАС СУСЕДУ, 10.02.2012 19:38
Катраны какие-то...это всё можно написать простым человеческим языком?Где ответ на вопрос о миллионах Богов?Попы и библия врут?Вы-ЯЗЫЧНИК?...
СУСЕД, 10.02.2012 21:54
:) ЮСТАСУ- легендарному советскому разведчіку... - НА ЎСЕ ТВАЕ ПЫТАНЬНІ КАЖУ ...НЕ-А. Паясняю ... - 1.нельга малым гаварыць усё то, што дарослым- 2.кожнаму з нас дадзена жыцьцё Бацькамі - і яны для кожнага з нас ...Богі і Найвышэйшы Розум - 3.калі ўзяць за Абсалют Усі Ісьціны і Разуменьні Жыцьця, то кожны з нас, са свайго ўзроўню, можа пазнаць толькі асобныя часткі Абсалюта... і гэта ня значыць, што калі Бацюшкі і Біблія нешта не дагаворваюць ...што гэта брахня - тут проста ...узровень разуменьня. (ЧАЛАВЕК ТОЙ ...ХТО РАСЬЦЕ ЎСЁ ЖЫЦЬЦЁ) - 3.ЮСТАС - прымі ў падарунак разуменьне ...калі чалавек сваіх бацькоў і продкаў называе ЯЗЫЧНІКАМІ, ПАГАНЦАМІ, ВАРВАРАМІ ...то такі чалавек для свайго роду ёсьць ...ВЫРАДАК - :) - гэта ж ...проста, вельмі проста :))
ЮСТАС НЕБОЖИТЕЛЮ, 11.02.2012 22:18
Вам в палату №6 за такие ответы,к Наполеонам,а за выродка,пень старый,ответишь.Историю учи...Предки наши и были язычниками ,ну вот как ты ,например{паганец,варвар,вырадак }.Хрестьянин никогда бы так не ответил.И ты мне не отец,слава Богу...В Боги решил записаться...Вот умора.
СУСЕД, 11.02.2012 22:47
:) --- малайчына ЮСТАС --- :))) --- значыць да цябе дайшло, што ТВАЕ ПРОДКІ *ЯЗЫЧНІКІ, ПАГАНЦЫ, ВАРВАРЫ* ...І ХТО ТЫ ДЛЯ ІХ ...І ДАЙ БОГ ТАБЕ СІЛЫ...І РОЗУМ.
ЮСТАС НЕБОЖИТЕЛЮ суседу, 12.02.2012 21:09
Что значит ,,дошло,, .Об этом знает каждый школьник,если он не идиот,как некоторые свядомые .А, не поставили вам памятник на День письменности...жаба душит.Пора принимать лекарства от жадности.
СУСЕД, 12.02.2012 23:25
Юстас-...дзіцятка - ...якій жа ты сьмешны :)))
Вася с Шклова, 18.02.2012 17:58
случайна зашол сюды. вижу з умных людей, ну таких как я тольки юстас . барыся юсик с ними! мыслина я стабой!!!!
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
Карцінка CAPTCHA
Надвор'е
пн, 21 мая
03:00

+14°C
750 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+26°C
749 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+19°C
749 мм
Ю-В,4 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+28°C
747 мм
Ю-В,6 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+15°C
744 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+25°C
743 мм
Ю-В,3 м/сек

rp5.by

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Прымай ўдзел ў рабоце сайта i газеты!

Дасылай свае навіны, фота, відэа і лісты.
Ты таксама маеш магчымасць даслаць свае пытанні да нашага юрыста.

ГАЛАСАВАННЕ
Как вы относитесь к легализации проституции?
Архіў
Папулярныя артыкулы
Самае чытанае
Апошнія каментары