weather

USD 2.4475

EURO 2.8771

RUR(100) 3.2997

search

Католікі маліліся, каб у Ганцавічах панавалі радасць, мір і любоў

Больш за сотню каталікоў у мінулы чацвер, 7 чэрвеня, прайшлі па горадзе Ганцавічы з урачыстасцю ўшанавання Божага Цела і Крыві. Вернікі памаліліся за тое, каб горад міналі бяда і няшчасце, а панавалі радасць, мір і каханне.

Працэсія, якая адбываецца кожны год з нагоды ўрачыстасці, распачалася з імшы, пасля якой ганцавіцкія вернікі і святары прайшлі па гарадскіх вуліцах.

Працэсія прайшла ад касцёла па цэнтральнай вуліцы горада да плошчы, гарадскога скверу, па вуліцы Гагарына і далей да касцёла.

Па дарозе працэсія затрымлівалася каля алтароў, прыгатаваных парафіянамі касцёла пад адкрытым небам і ўпрыгожаных яркімі кветкамі.

На кожным прыпынку вернікі спявалі, станавіліся на калені і маліліся аб Божым збавенні.

У гэты дзень адбылася працэсія, у якой найсвяцейшы сакрамэнт з пашанаю пранеслі па вуліцах горада Ганцавічы.

У працэсіі ўзялі ўдзел дзясяткі дзетак.

Першым у працэсіі ішоў адзін з самых маленькіх прыхаджан касцёла – трохгадовы Ягор Ярмаковіч, які ўсю дарогу трымаў скрыжаваўшы на грудзях рукі ў знак пакаяння перад Богам.

Іншыя дзеці неслі на падушачках часцічку сакрамэнту. Дзяўчынкі, прыбраныя ў белае адзенне, раскідвалі на ўсім шляху пялёсткі чырвоных руж.

Святочнасці дзейству надавала музычнае суправаджэнне духавога аркестру. Пачуўшы музыку, ганцаўчане выходзілі на вуліцы і далучаліся да ўрачыстай працэсіі.

Такім чынам, у працэсіі ўзялі ўдзел не толькі католікі, але і вернікі іншых канфесій.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики