weather

USD 2.5754

EURO 2.8371

RUR(100) 3.3121

search

У Ганцавічах стала больш майстрых па вышыўцы крыжыкам

У ганцавічскім краязнаўчым музеі адбылася сустрэча вышывальшчыц, прадставіўшых свае работы на выставе “Рукадзелле для душы”.

 Падчас сустрэчы вышывальшчыц
Падчас сустрэчы вышывальшчыц / Фото: Аляксандр Пазняк

Шасцёра ганцаўчанак Надзея Кандраценя, Надзея Шатроўская, Кацярына Малафей, Галіна Міхейкіна, Марыя Муха, Жана Шарук сабраліся 14 лютага ў сценах краязнаўчага музея, дзе выставілі 29 работ рознага памеру і складанасці выканання.

Сустрэча адбылася для таго, каб майстрыхі вышыўкі змаглі ўбачыцца, абмяняцца вопытам, пагутарыць. Большасць з іх упершыню выставілі свае работы на ўсеагульны агляд. Надзея Шатроўская ў мінулым годзе ўжо выстаўляла ў музеі серыю вышытых ікон. Кацярына Малафей таксама пяць год назад разам з дачкой і ўнучкай прадстаўлялі ў музеі свае работы.

Жанчыны абменьваюцца вопытам
Жанчыны абменьваюцца вопытам / Фото: Аляксандр Пазняк

Па словах Наталлі Кулеш, дырэктара краязнаўчага музея, выстава кожны дзень карыстаецца папулярнасцю сярод ганцаўчанак, бо дадзены від творчасці набывае з кожным годам новых прыхільніц. Акрамя таго, наведвальніцы просяць тэлефоны майстрых, каб тыя маглі даць парады і дапамагчы з сюжэтнай лініяй навічкам.

На выставе ёсць як прыдуманыя жанчынамі карціны, так і зробленыя імі па гатовых схемах з інтэрнэта і часопісаў. Самі майстрыцы распавялі, што праца так займае іх, што за вышыўкай яны могуць правесці цэлы вечар і нават значную частку ночы.

Кожны раз мы адкрываем новыя імёны вышывальчыц крыжыкам. Разам з гэтым становіцца больш цікавай і шырокай тэматыка работ. На гэты раз на выставе пераважаюць пейзажы і казачаная тэматыка, — кажа Наталля Кулеш.

Работы проста заварожваюць!
Работы проста заварожваюць! / Фото: Аляксандр Пазняк

Выстава будзе працаваць да 10 сакавіка. Таму, хто яшчэ яе не наведаў, але цікавіцца вышыўкай, трэба паспяшацца.

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER
comments powered by HyperComments
Из рубрики