weather

USD 2.5905

EURO 3.0398

RUR(100) 3.3975

search

Конкурс ад Радыё Свабода: “Каго любіш? Люблю Беларусь!”

Радыё Свабода абвесьціла творчы конкурс «Каго любіш? Люблю Беларусь!» прымеркаваны да 175 годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 150 годзьдзя ад пачатку паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Да ўдзелу прымаюцца дызайны, фотаздымкі, малюнкі, каляжы, дэматыватары, коміксы на патрыятычную ці гістарычную тэматыку, зьвязаныя з заяўленай тэмай – «Каго любіш? Люблю Беларусь». 

Прызы пераможцам: 
1 месца – Пляншэт Prestigio MultiPad PMP 5080 
2 месца – Электронная кніга Amazon Kindle 
3 месца – Плэер Apple IPod shuffle 2gb 

Каб узяць удзел, неабходна даслаць працу на электронны адрас: radiosvaboda@gmail.com, альбо ў альбом суполкі Радыё Свабода ў сацыяльнай сетцы "Укантакце", на старонку Радыё Свабода ў "Фэйсбуку", альбо ў "Твітар" з пазнакаю @svaboda.

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лютага 2013 году.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики