weather

USD 2.5905

EURO 3.0398

RUR(100) 3.3975

search

Выйшаў у свет зборнік ганцавіцкіх паэтаў

“З болю народа, з ягоных на-дзей, як любоў і сумленне свету, як носьбіты вольных і светлых ідэй, з зямлі прарастаюць паэты”.  Такія словы Ларысы Геніюш узяты ў якасці эпіграфа да зборніка вершаў ганцавіцкіх паэтаў “Пралескавы край”, прэзентацыя якога адбылася ў рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” у мінулы чацвер, 21 сакавіка.

Сімвалічна, што прэзентацыя прайшла ў сусветны Дзень паэзіі. Гэта першы зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралеска”, які дзейнічае пры газете “Ганцавіцкі час”. У яго ўвайшлі творы пятнаццаці ганцавіцкіх паэтаў. 

Зборнік ўключае ў сябе вершы Уладзіміра Бабуліна, галоўнага эканаміста СВК “Хатынічы”; Аляксея Галаскока, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, падпалкоўніка ў адстаўцы, жыхара горада Ганцавічы; Ганны Залескай, урача; Соф’і Зялёнкі, пенсіянеркі з Раздзялавіч; Ніны Кавальчук з Хатыніч; былога педагога, ганцаўчаніна Валерыя Карнеяўца; ганцаўчанкі Ганны Кахновіч; былой настаўніцы з вёскі Гута Ірыны Кендыш; журналісткі Святланы Локтыш, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі; былога настаўніка з Вялікіх Круговіч Вячаслава Несцерука; банкаўскага работніка з Ганцавіч Ларысы Рамашкі; ганцавіцкага повара-будаўніка Юрыя Савені; пенсіянеркі з Хатыніч Ніны Таўтын; настаўніка Малькавіцкай СШ Георгія Толіна; былога старшыні калгаса “Расія” з Дзяніскавіч Вячаслава Трапачкі.

Рэдактарамі зборніка з’яўляюцца Аляксей Галаскок і Святлана Локтыш, аформіла дызайн і выканала вёрстку Ганна Качагарава. Зборнік выдадзены пры дапамозе газеты “Ганцавіцкі час”.

З вершамі зборніка “Пралескавы край” можна пазнаёміцца ў рэдакцыі “ГЧ” і цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Ф. Праскурава.

“Кожны аўтар у сваіх вершах адметны: жанчыны тонка і чула пішуць пра асабістыя пачуцці, вершы пра родны край Уладзіміра Бабуліна і Юрыя Савені прасякнуты непадробным патрыятызмам, – адзначыў кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Пралеска” Аляксей Галаскок. – Прыкметна, што якасць вершаў нашых паэтаў значна палепшылася, яны сталі больш прафесійнымі. А галоўнае, што прыносіць задавальненне, гэта тое, што чытачы чакаюць літаратурную старонку газеты і дзякуюць паэтам за шчырыя творы”.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики