weather

USD 2.5402

EURO 3.0046

RUR(100) 3.3226

search

У Ганцавічах растуць памідоры-гіганты

Зайздросны ўраджай памідораў вырасціла на сваім прысядзібным участку сям’я пенсіянераў Ганны Яўмінаўны і Мікалая Сцяпанавіча Патрубач з Ганцавіч. Самы большы экземпляр, памерам амаль з гандбольны мяч, заважыў 920 грам.

Гэты памідор зойме пачэснае месца ў кнізе “Рэкорды Ганцаўшчыны”, летапіс якой у пазамінулым годзе пачала газета “Ганцавіцкі час”.

У ёй мы змяшчаем самыя розныя дасягненні ганцаўчан, і тут ужо ёсць самы вялікі злоўлены шчупак, гіганцкі агурок, велізарныя белы грыб і лісічка і іншыя.

Запрашаем чытачоў далучацца да папаўнення кнігі рэкордаў Ганцаўшчыны і дзяліцца сваімі незвычайнымі знаходкамі, уловамі, вырашчанай  гароднінай і іншым, што можа выклікаць здзіўленне і добрыя ўражанні.

Дасылайце свае лісты на адрас: ganc.chas@gmail.com

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики