weather

USD 2.5402

EURO 3.0046

RUR(100) 3.3226

search

Что там на дне рюмки? или Как бороться с пьянством?

Встретила недавно на улице знакомую молодую женщину (ей нет еще двадцати пяти) и ужаснулась: некогда красивая и пышущая здоровьем девушка теперь походила на женщину без возраста. Опухшее и покрасневшее лицо, болезненный вид, трясущиеся руки, небрежная старомодная одежда явно не по размеру, стоптанные сапоги...

Поинтересовалась, что случилось. «Да так, выпили вчера немного. Сегодня муторно. Надо здоровье поправить, – ответила, и добавила  – Дай на “маленькую” вина. Я догадалась, что выпивает она регулярно  и, по-видимому, много…

А сколько таких знакомых, которые уже «утонули» в стакане? У каждого из нас есть друзья, соседи, родственники, «употребляющие» алкоголь. Слова пьянство и алкоголизм настолько прочно вошли в жизнь нашего общества, что зачастую мы даже не задумываемся, сколько боли, горя и страха стоит за этими понятиями. За каждым случаем стоит судьба отдельного человека. Ведь пьющими не рождаются, так что же побуждает людей пить? И главное, как с этим бороться?

Корреспондент «ГЧ» узнала мнения  нескольких  известных в нашем районе людей:

Александр Дулик, атаман Ганцевичского отдела ОО «Всебелорусское объединенное казачество»:

– Пьянству сегодня серьезного противостояния нет. Есть попытки борьбы с этим  негативным явлением, которые сводятся к наказанию. У нас практически нет спортивных секций и клубов по интересам для работающей молодежи. В районе давно не было семейных праздников и спортивных состязаний, когда родители подают пример детям. Здоровый образ жизни сейчас не в моде. Многие отцы зачастую заняты на работе, а лучшим отдыхом считают посидеть и выпить с друзьями. Почти никто не уделяет внимание детям, чтобы погонять с ними в футбол, позаниматься в атлетическом зале, сходить в поход, или хотя бы дать хороший совет. Дети подрастают и начинают считать такую жизнь нормой.

Конечно, и раньше люди пили, но не в таких масштабах. А сейчас стало модным почему-то пить, курить, наркотиками «баловаться». Государство должно вплотную заняться здоровым образом жизни, искоренением этой вредной привычки. Определенный опыт есть. К примеру, в конце 90-х у нас в районе существовала Ассоциация «Молодежь против преступности». «Трудных» подростков  брали на «поруки», они исправлялись в  рекордно короткое время и сами потом участвовали в деятельности ассоциации, патрулировали на дискотеках. Покурить на пороге на танцах считалось едва ли не преступлением, а прийти пьяным – так этого и вовсе почти не случалось. Потом это стало почему-то не нужно.

А для взрослых – что конкретно делается? Раньше было общество «Урожай», сельчан привлекали к спорту и здоровому образу жизни, теперь этого нет.

А почему бы не поддержать инициативу администрации ЦУМа в г. Минске, где некурящим или тем, кто «завязал» с привычкой дают премию.  Можно ведь применить это и в борьбе с пьянством. И еще, раньше на многих предприятиях были инструкторы по спорту, теперь должность упразднили. А зря, возможно, если бы у людей появилось другое времяпрепровождение, то и пить они стали бы меньше.

А еще сильным оружием в борьбе с пьянством является воцерковление общества, вера в Бога. Посещайте чаще храмы и черпайте силу и энергию, чтобы противостоять пагубным привычкам. И пример своим детям в этом подавайте.

Ксендз Олег костела Св. Девы Марии:

– У жыцці чалавека важныя перш за ўсё яго вытокі, карані, духоўнасць. А ў сучасны час назіраецца недахоп багацця духу. Чаму людзі п’юць? Напэўна, таму што нетрывалыя  псіхалагічна, ёсць праблемы, цяжкасці ў жыцці, таму куды лягчэй выпіць і забыцца. І далёка не кожны мае сілы, каб шукаць вырашэнне праблем. Скажу тое, што бачу – алкаголь увайшоў ва ўсе сферы жыцця. Ніводнае свята, нават рэлігійнае, не абыходзіцца без гарэлкі. Я вернікаў прашу, каб хоць на пахаванні не пілі. У гэты самотны час памінаюць нябожчыка, сумуюць па ім. Але ж калі панапіваюцца, адбываецца амаль як на вяселлі. Гэта не наша традыцыя, не хрысціянская. Заўсёды нагадваю людзям, каб і на рэлігійныя святы не пілі, а калі без гэтага немагчыма, то абмяжоўвалі колькасць пітва.

Але падчас гэта няпроста. У многіх няма культуры піцця, няма пачуцця меры. І гэта ідзе з сям’і. Напэўна, алкагалізм у нейкай ступені спадчыннае, у дзяцей алкаголікаў ёсць нашчаднасць, нейкі працэнт з іх ідзе па шляху бацькоў і співаецца. Чаму ў гэтым пытанні ў сям’і вялікая роля? Паглядзіце, як цяпер праходзяць дзіцячыя святы, дні нараджэння, напрыклад. Акрамя салодкіх напояў, на стол абавязкова ставяць дзіцячае шампанскае (а часам нават і што-небудзь з алкагольных напояў).

Здаецца, што ж тут такога, не дзе-нібудзь п’е дзіцятка, а пад наглядам бацькоў. Але маленькі чалавек усведамляе з дзяцінства, што гарэлка на стале – гэта норма, і потым яму цяжка растлумачыць, чаму піць дрэнна. Таму я і кажу і не забываюся паўтараць, калі можна абысціся без гарэлкі – рабіце гэта.

Чаму яшчэ так адбываецца, што людзі співаюцца? Таму, што ў многіх пустата ў сэрцы, няма веры, і іменна глыбокай веры. Вера заўсёды мяняе жыццё. Але ў большасці няма сфарміраваных каштоўнасцей, ад гэтага і праблемы.

І што можна з гэтым зрабіць? Скажу як святар. Неабходна паглыбленне веры праз споведзь, праз тое, што вернікі пачынаюць слухаць слова Божае, чытаць. Чалавек слабы, адсюль і схільнасць да зла. Чалавек не верыць, што яму даруюцца грахі, і наогул, ён сам сабе не даруе нават пасля споведзі, не дае шансу на паляпшэнне, і працягвае рабіць тое ж зло. Трэба ўсвядоміць, што ён не адзін, што Бог яму дапаможа.

Для гэтага трэба адкрываць розныя цэнтры псіхалагічнай дапамогі, дапамогі сям’і і тлумачыць людзям іх памылкі, што яны губляюць у жыцці, калі п’юць. Вядома, п’ючы чалавек ніколі не прызнаецца, што ён алкаголік, і таму не захоча нічога мяняць. Каб штосьці змяніць, чалавек павінен усвядоміць, што ў яго ёсць для гэтага  стымул. Звычайна чалавек думае: “Навошта мне кідаць піць? У мяне няма ні падстаў для гэтага, ні сілы”. Але з’яўляюцца важкія прычыны, як, напрыклад, быў выпадак, калі хлопец кінуў піць, каб каханая жанчына выйшла за яго замуж. Як бачыце, у яго быў стымул – сям’я.

Яшчэ каб спыніць п’янку, трэба алкаголіка вырваць з асяроддзя, дзе яго прымушаюць піць. Бывае, што чалавек п’е на працы, бо не можа адмовіцца. Адзін з вернікаў расказваў, што яго прымушаюць піць супрацоўнікі, гаворачы: “Чаму не п’еш? Не хочаш піць з намі ці ў жонкі пад каблуком?” І ён, каб быць “сваім” сярод іх, п’е, хоць і не хоча. Асяроддзе мае вялікі ціск на чалавека, трэба мець сілу волі, каб адмовіцца, сказаць “не” і гарэлцы, і так называемым “сябрам”.

Аднак хочацца нагадаць тым, хто прымушае піць, што гэта вельмі цяжкі грэх. Хочацца даць раду тым, хто п’е і хоча вырвацца з гэтага асяроддзя. Даруйце сабе. І верце, што ўсе праблемы рашаюцца, калі толькі іх не тапіць ў алкаголі.

Пятро Гузаеўскі, намеснік  галоўнага рэдактара газеты «Ганцавіцкі час»:

– Спіртное ўжываюць з даўніх часоў, п’юць зараз і будуць піць далей. Але бяда ў тым, што за апошнія гады існуе тэндэнцыя росту п’янства і алкагалізму. Паглядзіце навокал і паспрабуйце адказаць на простае пытанне, колькі ў вас знаёмых, сяброў, родзічаў, якія ўжываюць спіртное?..  Мне здаецца, занадта многа.

Напэўна, многім вядома, што наступствы п’янства – гэта рост злачыннасці, канфліктаў у сям’я, рост разводаў, дзеці нараджаюцца з паталогіямі і рознымі фізічнымі і псіхічнымі адхіленнямі. Не буду разважаць у нейкім глабальным маштабе, дастаткова паглядзець на тое, што адбываецца ў нашым Ганцавіцкім раёне. На маю думку, тое, што адбываецца зараз, – гэта катастрофа. У нашым раёне смяротнасць перавышае нараджальнасць у два разы.

Насельніцтва дэградуе, колькасць яго катастрафічна змяншаецца. Вёску ўвогуле спаілі. Гадоў 20 таму ў вёсцы быў адзін-два п’яніцы, а зараз яны ходзяць натоўпамі. І тыя, хто зусім не п’е, сталі белымі варонамі. Пра іх думаюць: ці то дурны, ці то хворы. Гэта адбылося таму, што ў калгасах, якія былі асновай жыццядзейнасці, нейкі перыяд сельскае насельніцтва было кінута на выжыванне, заробкі настолькі мізэрныя, што работнікі страцілі сэнс працы і многія ад безвыходнасці спіліся.

У тым, што нормай стала павальнае п’янства і людзі співаюцца і дэградуюць, вінаваты самі людзі і дзяржава. На вялікі жаль, улада пакуль не можа знайсці іншыя крыніцы даходаў і рэальна прыняць пэўныя меры для барацьбы з п’янствам, каб адмовіцца ад часткі велізарных сродкаў, якія паступаюць у бюджэт за кошт алкаголю.  

Палітыка, якая тычыцца сферы рэалізацыі алкагольнай прадукцыі і антыалкагольнай кампаніі, нагадвае лялечны тэатр. Уявіце, над шырмай ідзе ўпартая барацьба дзвюх лялек. Адна рэкламуе спіртное, другая кажа, як гэта кепска. А за шырмай гэтымі лялькамі маніпулюе адзін артыст…  У рэальнасці гэта выглядае так: з аднаго боку, прылаўкі трашчаць ад спіртных напояў, з якіх самыя папулярныя гарэлка і вінныя напоі, якое называюць “бырла”. Гэтыя тавары даюць ільвіную долю выручкі гандлю.

З другога боку,  ярасныя кампаніі па барацьбе з п’янствам: дырэктывы, Дэкрэты, пакаранні. І ў тым, і ў другім вырадку дзяржава зарабляе, прадаючы спіртное, а ў барацьбе з пьянствам – у бюджэт ідуць грошы са штрафаў.

Адзін з прыкладаў, Дэкрэт прэзідэнта №18, дзе адна з мер –  адбіранне дзяцей ў бацькоў, якія злоўжываюць спіртным, пасля чаго іх прымушаюць працаваць і плаціць дзяржаве на ўтрыманне сваіх дзяцей, дарэчы,  патрабуючы ў разы тры больш грошай, чым наймальнік плоціць у тым жа калгасе. Дзяржава, канешне, хоча дабіцца станоўчага выніку, але толькі метады прымусу не могуць быць эфектыўнымі. Таму можна паглядзець, колькі перастае піць з тыж жа “абавязаных” з “9 роты”? А калі хто і перастае піць, то часова, праз прымусовае кадзіраванне. Некалькі гадоў, можа, і пратрымаюцца. А далей што? Карацей, гэты  вопыт ужо прайшлі некаторыя краіны Еўропы, ён не эфектыўны.

А змагацца з п’янствам? Парады, канешне, даваць лягчэй, чым рабіць. Я лічу, што для гэтага патрэбны комплексныя мерапрыемствы. Для пачатку трэба мець станоўчыя прыклады, людзей, якія не злоўжываюць і не сябруюць з “зялёным зміем”. Не п’юць  у першую чаргу людзі, высокаадукаваныя, якія маюць больш высокі інтэлектуальны ўзровень, больш высокія даходы, моцныя духам, веруючыя: усе тыя, хто мае нейкія мэты, бачыць сэнс жыцця, дзе моцныя сем’і.

Яшчэ трэба спыніць рэкламу ў СМІ. За продаж спіртных напояў і піва непаўналетнім увесці крымінальную адказнасць. Ліквідаваць выпуск “бырла” – так званых вінных напіткаў. Вытворчасць спіртнога манапалізаваць і ажыццяўляць яго продаж толькі ў спецыялізаваных магазінах да 18 гадзін. Пасля гэтага часу пакінуць рэалізацыю толькі ў рэстаранах са значнай нацэнкай.

Паралельна весці барацьбу з нелегальным вытворцамі і прадаўцамі спіртнога, у тым ліку самагоншчыкамі. І тут няма асаблівых праблем. У дзяржавы дастаткова паўнамоцтваў для таго, каб за месяц адбіць ахвоту прадаваць самагонку. Хоць, па  праўдзе, я не за павальныя забароны, можна для сваіх патрэб, пры пэўных умовах, дазволіць яго вырабляць.

Асноўную ўвагу трэба ўдзяляць моладзі. Калі  ўлада будзе эканоміць сродкі на развіццё фізкультуры, спорту, культуры, то праз пэўны перыяд прыйдзецца ў шмат разоў больш  траціць грошай на ўтрыманне турмаў і лекавых устаноў.

Трэба ствараць умовы для паўнацэннага фізічна-маральнага развіцця, каб ім самім было цікава.  І каб дурная мода прыходзіць на дыскатэку пад “градусам” стала фантастыкай. Вось тут цяжкая і карпатлівая праца. Гэта звязана і з тым, якія перадачы і фільмы паказваюць па тэлевізары, на што накіраваны мерапрыемствы адукацыі, культуры, аховы здароўя. І яшчэ трэба вывучыць вопыт і ўзяць нешта з тых краін, дзе такія праблемы стаяць ужо не так востра.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики