weather

USD 2.1228

EURO 2.3634

RUR(100) 3.4527

search

Полезно знать
8 (033) 373-89-44
Отправьте новость

Як абагрэць варыўню пры дапамозе газу?

Як абагрэць варыўню пры дапамозе газу?

Такое пытанне задала жыхарка в. Малькавічы Ніна Ш., якая патэлефанавала на гарачую лінію “ГЧ” 5 верасня. Жанчына расказала: «У мяне ёсць варыўня. Зімой, каб у ёй не мерзла бульба і іншая агародніна, яе трэба абаграваць. У свой час мой нябожчык-муж хацеў зрабіць там грубку, ды я не паслухала яго. Так і пранасілі ўсё жыццё вуглі ў вядры, каб зберагчы агародніну. Цяпер мне рабіць гэта цяжка: пакуль данясу – надымлю, насмечу. Ды і баюся, што закоціцца куды-небудзь вугалёк і будзе бяда. Каб пазбавіцца клопатаў, купіла я печку для абагрэву газам. Але ж у мяне зарэгістраваны толькі адзін балон, які падключаны да газавай пліты. Другі стаіць пусты. У райгазе сказалі, што можна зарэгістраваць другі балон і потым мяняць яго, але карыстацца ім мне ўсё роўна не дазволяць.

Социум 4 16.09