Кубак газеты «Ганцавіцкі час» заваявалі старэйшыя кругаўцы

У суботу 11 жніўня ў Вялікіх Круговічах, калі асноўная частка жыхароў адзначала каля вячыстага дуба свята вёскі, на школьным стадыёне адбыўся традыцыйны матч паміж камандамі маладога і сталага пакаленняў мясцовых футбалістаў.

Турнір на кубак газеты «Ганцавіцкі час» ужо чацвёрты год запар збірае ветэранаў футбола і каманду маладых.
Турнір на кубак газеты «Ганцавіцкі час» ужо чацвёрты год запар збірае ветэранаў футбола і каманду маладых. / Фото: Віталія ГЕРАСІМЕНІ

У суботу 11 жніўня ў Вялікіх Круговічах, калі асноўная частка жыхароў адзначала каля вячыстага дуба свята вёскі, на школьным стадыёне адбыўся традыцыйны матч паміж камандамі маладога і сталага пакаленняў мясцовых футбалістаў.

Правядзенню гульні спрыяла добрае надвор`е і бадзёры настрой футбалістаў. Хоць каманда маладых была настроена на перамогу, на гэты раз поспех быў на баку вопытных ігракоў, якія ў выніку перамаглі з лікам 4:2.

Кубак газеты "Ганцавіцкі час" заваявалі старэйшыя кругаўцы

Пераможцы атрымалі галоўны прыз матча – фірменны кубак рэдакцыі «Ганцавіцкі час», які ўжо не першы год разыгрываецца паміж камандамі. Да гэтай гульні ён знаходзіўся ў каманды маладых ігракоў.

Турнір праводзіцца таму, што ў Круговічах аматарскі футбол заўсёды быў на высокім узроўні. І нават калі кругаўцы часам не перамагалі, то яны ўсё роўна былі ў ліку лідараў па футболе. Каманда вопытных футбалістаў штогод гуляе з маладымі, каб передаць ім свае навыкі і падтрымліваць традыцыю.

Из рубрики