weather

USD 2.1163

EURO 2.3951

RUR(100) 3.2945

search

Чэмпіянат Еўропы па грэбле акадэмічнай беларускія балельшчыкі праігнаравалі

Па завяршэнні еўрапейскага першынства па акадэмічнай грэблі, якое праходзіла 1-2 верасня 2018 годзе ў Брэсце, сярод грабцоў да 23 год беларусская каманда палажыла ў скаю капілку 1 залатую, 6 сярэбраных і 1 бронзавую ўзнагароды. Але на думку арганізатараў, гэты вынік мог быць і больш станоўчы, каб нашу каманду падтрымалі беларускія аматары гэтага віда спорту.

 Зборныя каманды Расіі і Украіны па акадэмічнай грэблі ў Брэсце пасля спаборніцтваў. 
Зборныя каманды Расіі і Украіны па акадэмічнай грэблі ў Брэсце пасля спаборніцтваў. 

Пад шумныя дыскусіі аб патрыятызме і беларускасці, на жаль, ігнаруецца магчымасць такіх вось пляцовак, для таго, каб заявіць аб нашай краіне на Еўропу, ці нават на ўвесь свет.

Арганізатар турніра і вядомы брэсцкі грамадскі дзеяч Алег Голас распавеў пра гэтую праблему:

«На такіх міжнародных спаборніцтвах, якія праходзяць у нашым горадзе, можна прасачыць яскравасць нашых намераў і пачуццяў. За ўсе дні спаборніцтваў, вельмі важкіх для нашых спартсменаў, была неабходнасць у падтрымцы з боку аматараў. Але, на жаль, нашых сцягоў і балельшчыкаў на трыбунах не было», - канстататваў наш суразмоўца.

Беларускіх балельшчыкаў на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічнай грэблі ў Брэсце амаль не было
Беларускіх балельшчыкаў на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічнай грэблі ў Брэсце амаль не было

Беларускую каманду на трыбунах падтрымалі рассіяне. Найбольш падрыхтаванай аказалася група падтрымкі аматараў грэблі з Брытаніі начале з паслом гэтай краіны ў Беларусі спадарыняй Фіённай Гібб.

Дарэчы яшчэ адзін момант падкрэсліў наш суразмоўца, тое, як расійскія спартсмены віталі сваіх украінскіх калег. "Спорт – ты мір! – як кажуць.

Спартсмены Расіі і Украіны сапернікі і добрыя сябры. Брэст. Чэмпіянат Еўропы па акадэмічнай грэблі.  
Спартсмены Расіі і Украіны сапернікі і добрыя сябры. Брэст. Чэмпіянат Еўропы па акадэмічнай грэблі.  

Из рубрики
comments powered by HyperComments