weather0

USD 2.1254

EURO 2.4175

RUR(100) 3.1964

search

Ганцаўчанін увайшоў у шасцёрку мацнейшых шашыстаў Беларусі

У выхадныя, 6-7 кастрычніка ў г. Стоўбцы адбыўся традыцыйны рэспубліканскі турнір па шашках-64 пад назваю "Дружба".  Ганцаўчанін Мікалай Рылка на гэтым турніры выйграў тры партыі, а ў шасці згуляў унічыю.

 Жыхар г. Ганцавічы, шашыст Мікалай Рылка
Жыхар г. Ганцавічы, шашыст Мікалай Рылка / Фото: Ірына Дамарацкая, г. Ганцавічы

Усяго ў турніры  прынялі ўдзел 35 спартсменаў з розных гарадоў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Чатыры ўдзельнікі былі майстрамі спорту. Гульні праходзілі па швейцарцы ў дзевяць тураў. На абдумванне хадоў кожнаму з  сапернікаў давалася па 20 хвілін. Усе ўдзельнікі змагаліся за званне пераможцы і за пападанне ў прызавую шасцёрку.

У першы дзень было праведзена шэсць тураў, а потым усіх удзельнікаў чакала таварыская вячэра. Да таго ж, мясцовыя артысты паказалі цудоўны канцэрт. Прыемна адзначыць і тое, што прыезджым была бясплатна прадастаўлена гасцініца.

На другі дзень гульні прадоўжыліся. З кожным турам лідары мяняліся. Як і заўсёды ў "швейцарцы", усё павінен быў рашыць дзявяты тур. Але на гэты раз ён нічога не вырашыў: трое ўдзельнікаў набралі па 13 ачкоў з 18 магчымых.  Прыйшлося прыбегнуць к каэфіцыенту.

Лепшым ён аказаўся ў майстра спорту Аляксандра Барташа (Маладзечна), які і стаў пераможцам турніра. Другім стаў кандыдат у майстры спорту Аляксандр Аніська (Слонім). Трэцяе месца па-ранейшаму дасталася вядомаму ў Беларусі  і самаму старэйшаму на гэтым турніры майстру спорту Вячаславу Палянскаму (Мінск). Усе прызёры атрымалі граматы, памятныя медалі і прызы.

 На астатнія тры прызы прэтэндавалі чатыры ўдзельнікі, якія набралі па 12 ачкоў. Усе яны кандыдаты ў майстры спорту. Пагэтаму зноў прыйшлося звярнуцца да каэфіцыента. Ён вывеў на чацвёртае месца Канстанціна Белуша (Слонім), пятым быў Мікалай Рылка (Ганцавічы) і закрыў шасцёрку Мар`ян Пякарскі (Мінск).

Из рубрики
comments powered by HyperComments