weather

USD 2.599

EURO 3.0521

RUR(100) 3.3365

search

Турнір памяці Фёдара Шайтара ў Дзяніскавічах: галоўны трафей паехаў у Лунінец

Пяты год запар у Дзяніскавічах прайшоў турнір па футболе, прысвечаны памяці земляка Фёдара Фёдаравіча Шайтара. У мінулую суботу, 26 верасня, аж дзевяць каманд прынялі ўдзел у спаборніцтве.

 Дзевяць каманд прынялі ўдзел у спаборніцтве
Дзевяць каманд прынялі ўдзел у спаборніцтве

Прыйшло на школьны стадыён нямала і заўзятараў футбола, а дзяніскавіцкая каманда калісьці была моцнай. На жаль, зараз у Дзяніскавічах футбол вось толькі і жыве дзякуючы гэтаму турніру ды ініцыятыве нешматлікіх школьнікаў. Але не будем пра сумнае...

Турнір памяці Ф. Шайтара для многіх вяскоўцаў не толькі свята футбола, але і памятны дзень у гонар паважанага чалавека не толькі ў Дзяніскавічах, але і ў раёне. Таму ініцыятыва арганізатараў турніра заслугоўвае падзякі.

І, пэўна, у кожнай вёсцы ёсць людзі, якія зрабілі шмат для свайго краю. І розныя турніры памяці знакамітых землякоў – гэта прыклады, якія можна пераймаць.

Колькасць удзельнікаў (а 9 дружын – гэта ўпершыню) – не адзіная адметнасць турніра. Сёлета гулялі толькі тры каманды з Ганцавіцкага раёна і шэсць – з іншых раёнаў.

Турнір памяці Ф. Шайтара для многіх вяскоўцаў не толькі свята футбола, але і памятны дзень у гонар паважанага чалавека не толькі ў Дзяніскавічах, але і ў раёне
Турнір памяці Ф. Шайтара для многіх вяскоўцаў не толькі свята футбола, але і памятны дзень у гонар паважанага чалавека не толькі ў Дзяніскавічах, але і ў раёне

З Клецка Мінскай вобласці прыехалі дзве каманды – «Старая крэпасць» і «Новая крэпасць», дзве каманды з Баранавіцкага раёна – «Жамчужны» і «Лясныя ваўкі», а таксама суседзі з Лунінца з аднайменнай назвай, і з Пінскага раёна была каманда «Бобрык».

З нашага раёна была традыцыйна каманда «Дзяніскавічы» і яшчэ дзве футбольныя дружыны – «ДЮСШ» і «Люсіна». Гулялі спачатку у трох групах, а потым былі паўфіналы і фінал.

Лепшы ігрок турніра з каманды Лунінца Максім Наварыч
Лепшы ігрок турніра з каманды Лунінца Максім Наварыч

У паўфіналы выйшла толькі адна каманда з Ганцавіцкага раёна – «ДЮСШ». У паядынку з клецкай камандай «Старая крэпасць» футбалісты «Дзяніскавіч» прайгралі ў серыі пенальці і ў фінал не трапілі.

А вынікі паўфіналаў былі наступныя:

  • «Лунінец» – «Новая крэпасць»3:2,
  • «ДЮСШ» – «Старая крэпасць» 2:0.

Клецкія каманды гулялі за 3-е месца, і «Старая крэпасць» перамагла «Новую крэпасць» з лікам 3:1. А ў фінале госці з Лунінца перамаглі «ДЮСШ», забіўшы ў вароты ганцаўчан два галы і не прапусціўшы ніводнага.

У фінале госці з Лунінца перамаглі «ДЮСШ», забіўшы ў вароты ганцаўчан два галы і не прапусціўшы ніводнага
У фінале госці з Лунінца перамаглі «ДЮСШ», забіўшы ў вароты ганцаўчан два галы і не прапусціўшы ніводнага

Пераможцы і прызёры атрымалі кубкі, граматы і грашовыя прэміі – спонсарскую дапамогу аказаў мясцовы прадпрымальнік. І ў кожнай камандзе былі вызначаны лепшыя ігракі.

Дзякуючы спонсарскай падтрымцы газет «Ганцавіцкі час» і «Савецкае Палессе», якія прадаставілі прызы, лепшыя футбалісты паехалі дадому з прызамі.

Глядзіце таксама:

II-й турнир памяти Фёдора Шайтора собрал сильнейших футболистов Ганцевичского района, а Кубок остался в Денисковичах

А вось відэа 2018 года:

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики