weather

USD 2.6352

EURO 3.0778

RUR(100) 3.329

search

Ганцавіцкія валейбалісты перамаглі і псіхалагічна, і тактычна

На мінулым тыдні ў Брэсце прайшла спартакіяда па валейболу сярод юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння. Валейбалісты з Ганцавічаў вырнуліся адтуль з прызавым месцам.

 Каманда ганцавіцкіх валейбалістаў
Каманда ганцавіцкіх валейбалістаў / Фото: з архіва М. Комара

Сярод дзевяці каманд з 12 раёнаў вобласці вялася напружаная барацьба. Каманды на спартакіядзе былі падзеленыя на дзве падгрупы па выніках мінулагодняй спартакіяды школьнікаў. Трэнер ганцавіцкіх валейбалістаў Міхал Комар зазначыў, што напачатку ганцаўчанам было складана.

—У першы дзень мы прайгралі гораду Пінску з лікам 0 – 2. Гульня была складанай ў псіхалагічным плане. Па ходу сустрэчы мы вялі ў абодвух партыях, але пінчане аказаліся больш спрытнымі, — каментуе трэнер.

На другі дзень спаборніцтваў ганцаўчане з лёгкасцю абыгралі каманду Брэсцкага раёна з лікам 2 — 0 (25:16; 25:14). Да трэцяга дня спаборніцтваў каманда з Ганцавічаў выйшла на аднолькавую планку з камандай Кобрына.

На гульню з Кобрынам ганцавіцкія валейбалісты, па словах Міхала Комара выйшла мабілізаванай і матываванай. У выніку ганцаўчане перамаглі з лікам 2 — 0 (25:13; 25:8).

—Гульня з Кобрынам атрымалася разгромнай. Мы проста зламалі свайго суперніка і псіхалагічна, і тактычна. У выніку чаго мы ўвайшлі ў чацвёрку найлепшых гульцоў, дзе ўжо каманды змагаліся за прызавыя месцы, — кажа Міхал Міхалавіч.

У фінале ганцаўчане гулялі з камандай Драгічына, дзе прайгралі першую партыю. Потым выйгралі наступныя тры. Вынік гэтай сустрэчы 3 — 1. Такім чынам ганцаўчане сталі бронзавымі прызёрамі спартакіяды Брэсцкай вобласці.

У гульнях спартакіяды ўдзел ад Ганцавічаў бралі Гулюк Дзмітрый, Літвіновіч Максім, Леановіч Аляксандр, Гмір Станіслаў, Зялёнка Максім, Яршоў Арцём, Коўш Ягор, Валуевіч Уладзіслаў, Швайка Уладзіслаў, Гулюк Ігар.

—Лічу, што наша каманда праявіла сябе з найлепшага боку. Мы спаборнічалі з моцнымі спартсменамі, але дамагліся прызавога месца. Гэта паказнік нашых трэніровак і моцы духа, — адзначыў трэнер–выкладчык Міхал Комар.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики