Дырэктар рыбгаса «Лактышы» вінаваціць дарожную службу
На мінулым тыдні службовы аўтамабіль “Ніва” рыбгаса «Лактышы», якім кіраваў дырэктар рыбгаса, з’ехаў у кювет, перавярнуўся і быў пашкоджаны. Акрамя вадзіцеля, у салоне было яшчэ два пасажыры. Здарэнне адбылося раніцай каля 8 гадзін 20 хвілін у вёсцы Шашкі.
Кіраўнік рыбгаса Сямён Шуст лічыць, што прычынай аварыі стаў галалёд, і звярнуўся з заявай у міліцыю. Ён патрабуе прыцягнення да адказнасці работнікаў ДРБУ-100, якая абслугоўвае аўтадарогу Н-1.
Як расказаў Сямён Васільевіч, рухаўся ён з невялікай хуткасцю, пры спуску з горкі пасля павароту машыну пачало круціць у розныя бакі. Ён прымяніў тармажэнне, але дарога была вельмі слізкая і машыну панесла ў кювет.
«Калі знесла з дарогі на абочыну, думаў, што здолею яе выраўнаваць і ўтрымацца. Але калі аўтамабіль амаль спыніўся, ён нахіліўся на бок і перавярнуўся», – расказаў “ГЧ” вадзіцель.
На шчасце, усё абышлося невялікімі драпінамі: кіроўца і пасажыр атрымалі парэзы рук ад разбітага шкла. Пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні, не пацярпеў. А вось у аўтамабіля моцна пашкоджаны кузаў, патрабуецца замена лабавога шкла і фар. Тое, што на дарозе быў галалёд – гэта факт.
Калі аўтар гэтага артыкула ехаў на аўтамабілі да месца здарэння, участак дарогі ад вёскі Агарэвічы і да вёскі Шашкі быў падобны на каток. Тэхніка арганізацыі, якая абслугоўвае аўтадарогу, пасыпала яе солева-пясчанай сумессю пасля 10 гадзін.
Па словах работнікаў ДРБУ, па нормах падсыпка на такіх дарогах павінна праводзіцца на працягу дзевяці гадзін з моманту ўзнікнення галалёду. Але ён, па іх словах, утварыўся толькі з раніцы.
Начальнік філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ганцавіцкае ДРБУ № 100 Алег Дайлід лічыць прэтэнзіі дырэктара рыбгаса беспадстаўнымі. На думку Алега Рыгоравіча, прычын, па якой вадзіцель не справіўся з кіраваннем, можа быць мноства.
“Няхай праводзяць праверку, ці выбраў вадзіцель бяспечную хуткасць, ці працавала ў ім тармазная сістэма і ці быў пройдзены тэхагляд”, – сказаў Алег Дайлід.
Чым завершыцца разбіральніцтва, высветліцца пасля праверкі, якую праводзіць аддзяленне ДАІ Ганцавіцкага РАУС.
Новости
- 20:50 28.06 В двух районах Брестской области введен запрет на посещение лесов
- 19:14 28.06 Ганцевичские футболисты учинили очередной разгром
- 18:42 28.06 Как выбрать матрас правильно
- 18:37 28.06 Медработники рассказали, как не получить тепловой удар
- 17:20 28.06 Доллар продолжает падать, российский рубль крепнет. Что происходит на валютном рынке Беларуси?
- 16:39 28.06 Лучшие магазины по продаже пластиковых ящиков в Минске
- 16:37 28.06 Рейтинг магазинов по продаже растущей мебели для детей в Беларуси
- 13:05 28.06 Чем опасны клещи и как защитить себя от их укуса
- 12:47 28.06 Спасатели разработали интерактивную карту разрешенных для купания мест
- 12:26 28.06 Новая «сотка», базовые счета в банках и отмена надбавок медикам: что поменяется в Беларуси с 1 июля
- 11:56 28.06 Суд в Барановичах вынес приговор за «акт терроризма» — 12 лет лишения свободы
- 10:35 28.06 Грузовик насмерть сбил пенсионерку в Ганцевичском районе
- 09:50 28.06 20 советов, которые помогут похорошеть за 10 дней
- 20:15 27.06 Как в Ганцевичах решить проблему с уличным освещением
- 18:31 27.06 Как заряжать литий-ионный аккумулятор?
- 16:18 27.06 На что необходимо обратить внимание при выборе видеокарты?
- 15:35 27.06 Диваны: тренды, на что обратить внимание при покупке
- 15:33 27.06 Как выбрать диван для гостиной
- 14:15 27.06 В день молодежи в Ганцевичах на городскую площадь выкатили пушки
- 11:07 27.06 Жару заказывали? В Брестской области в ближайшие дни может быть до +36 градусов