weather

USD 2.4362

EURO 2.8343

RUR(100) 3.4309

search

Маладая жанчына выпала з акна на пятым паверсе і загінула

З акна пятага паверха ў горадзе Ганцавічы на вуліцы Будаўнікоў 6 студзеня выпала 23-гадовая жанчына, і загінула на месцы. Паведамленне ў міліцыю паступіла ў 9 гадзін 43 хвіліны ад дыспетчара аддзялення хуткай дапамогі Ганцавіцкай райбальніцы Ярашэвіч С.А, які паведаміў, што жанчына не падае прыкметаў жыцця.

Здарэнне адбылося ў доме па вуліцы Будаўнікоў, 19 у горадзе Ганцавічы
Здарэнне адбылося ў доме па вуліцы Будаўнікоў, 19 у горадзе Ганцавічы / Фото: Петр ГУЗАЕВСКИЙ

Адзін з прахожых, які ўбачыў, што каля дома ляжыць дзяўчына, а каля яе плача мужчына, выклікаў хуткую дапамогу. Але ратаваць яе медыкам ужо было позна. Маладая жанчына ўпала на бетонны прыямак цокальнага падмурку дома і памерла ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.

Напярэдадні трагічнага здарэння, 5 студзеня, Вольга С., якая пражывала ў гэтым доме і працавала ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, разам з калегамі па рабоце і сяброўкамі адзначала Дзень работнікаў сацыяльнай абароны ў рэстаране “Цна”. Позна ўвечары разам з мужам яна вярнулася дадому. А раніцай цела сваёй жонкі муж знайшоў з тыльнага боку шматкватэрнага дома.

Што адбылося ноччу і што стала прычынай трагічнай смерці, будуць высвятляць супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія праводзяць праверку па дадзенаму факту. Найбольш верагоднымі версіямі праваахоўныя органы лічаць няшчасны выпадак альбо самагубства.

Гэты трагічны выпадак атрымаў розгалас і спачуванне сярод жыхароў горада і раёна.

У кастрычніку мінулага года Вольга і Віталь толькі пажаніліся. Вельмі шкада, што ў пачатку сямейнага жыцця ўсё скончылася так трагічна.

Ганцавіцкі райаддзел Следчага камітэта звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія сталі відавочцамі, і тых, каму што-небудзь вядома па факце гэтага здарэння, пазваніць па тэлефоне 102 альбо 2-21-76.

Купить наручные часы через интернет:g-shock — сайт Russian-watch!
Top