weather

USD 2.4362

EURO 2.8343

RUR(100) 3.4309

search

Іншамарку разбіў ушчэнт і трапіў у бальніцу

Жыхар вёскі Хатынічы трапіў у бальніцу з траўмамі спіны пасля таго, як каля 12 гадзін у сераду, 5 сакавіка, не справіўся з кіраваннем свайго Рэно-Меган-Сцэніка. Іншамарка разбіта ўшчэнт, а цэлым застаўся толькі адзін задні стоп-сігнал.

Вадзіцеля, які трапіў у аварыю ў вёсцы Хатынічы на сваём аўтамабілі, выратавала падушка бяспекі
Вадзіцеля, які трапіў у аварыю ў вёсцы Хатынічы на сваём аўтамабілі, выратавала падушка бяспекі / Фото: Пятро Гузаеўскі

Як патлумачыў супрацоўнікам аддзяляння ДАІ Ганцавіцкага РАУС сам пацярпелы вадзіцель, па вуліцы Пінскай у Хатынічах ён рухаўся ў бок вёскі Яловая з хуткасцю прыкладна 80 км/г і, размінаючыся з бусам, залішне ўзяў управа на абочыну, і машына стала неўпраўляемай.

Аўтамабіль урэзаўся ў слуп, потым у плот, і машыну адкінула амаль да жылога дома.

Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, вадзіцель напярэдадні ўжываў алкаголь. І, можна меркаваць, выпіў нямала, бо нават 5 сакавіка медыкі засведчылі, што вадзіцель здзейніў аварыю ў стане алкагольнага ап’янення.

Па словах работнікаў ДАІ, аўтамабіль не падлягае рамонту. Вадзіцелю пашчасціла, што ён застаўся жывым.

Top