weather

USD 2.4512

EURO 2.8432

RUR(100) 3.4397

search

Фармацэўт аптэкі горада Ганцавічы падазраецца ў крадзяжы 10 млн рублёў

Крымінальную справу па арт. 211 КК РБ (прысваенне альбо растрата) узбудзіў раённы аддзел Следчага камітэта ў дачыненні да фармацэўта-рэцэптара Ганцавіцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 83 Ірыны Ш., якая падазраецца ў тым, што прысвоіла 9 млн 736 тыс. рублёў.

Фармацэўт аптэкі горада Ганцавічы падазраецца ў крадзяжы 10 млн рублёў
Фармацэўт аптэкі горада Ганцавічы падазраецца ў крадзяжы 10 млн рублёў / Фото: Виталий Герасименя

Правахоўнымі органамі ўстаноўлена, што, з’яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, Ірына Ш. у перыяд з 3 снежня 2012 года па 12 лютага 2013 года, дзейнічаючы з карыслівых пабуджэннняў, не апрыходвала частку грашовай выручкі, якая паступала ад наведвальнікаў аптэкі і праводзілася праз касавы апарат. Жанчыну-фармацэўта ад працы адхілілі. У рамках крымінальнай справы Следчы камітэт праводзіць разбіральніцтва.

Top