weather

USD 2.4362

EURO 2.8343

RUR(100) 3.4309

search

Крадзеныя білеты “Спортлато” і грошы не прынеслі ўдачы

Каля паўтара месяца спатрэбілася супрацоўнікам міліцыі і Следчага камітэта, каб знайсці злодзея, які здзейсніў крадзеж у вёсцы Агарэвічы.

Крадзеныя білеты “Спортлато” і грошы не прынеслі ўдачы
Крадзеныя білеты “Спортлато” і грошы не прынеслі ўдачы / Фото: Светлана Малышко

30 сакавіка ў ходзе правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС устанавілі асобу падазраваемага. У крадзяжы грошай і білетаў “Спортлато” падазраецца 26-гадовы работнік камунгаса, ганцаўчанін Васіль Ц.

Крымінальную справу Ганцавіцкі РАСК узбудзіў яшчэ 17 лютага 2013 года па ч. 2. арт. 205 у дачыненні невядомага, які 17 лютага пракраўся ў дом № 23 па вул. Горкага ў Агарэвічах і з шафы таемна выкраў 9 тыс. расійскіх рублёў, 221 тыс. беларускіх рублёў і два білеты “Спортлато” коштам па 10 тыс. руб. кожны, якія належалі Аляксандру Волаху.

Ці выйграў малады мужчыны ў “Спортлато” – невядома. А вось непрыемнасці ад свайго ўчынку ён ужо атрымаў. Чым для яго цяпер скончыцца гэта “гульня”, вызначыць суд.

Top