weather

USD 2.4512

EURO 2.8432

RUR(100) 3.4397

search

У справе супраць былога фармацэўта аптэкі выяўлены новыя эпізоды злачынства

У ходзе расследавання крымінальнай справы, узбуджанай 27 сакавіка 2013 года ў дачыненні да былога фармацэўта-рэцэптара Ганцавіцкай цэнтральнай аптэкі Ірыны Ш., на мінулым тыдні супрацоўнікі Следчага камітэта выявілі новыя эпізоды прысваення яшчэ больш за дзесяць мільёнаў рублёў.

Былым фармацэўтам-рэцэптарам Ганцавіцкай цэнтральнай раённай аптэцы №83 быў нанесены матэрыяльны ўрон на суму больш за 20 млн рублёў
Былым фармацэўтам-рэцэптарам Ганцавіцкай цэнтральнай раённай аптэцы №83 быў нанесены матэрыяльны ўрон на суму больш за 20 млн рублёў / Фото: Анна Кочегарова

Нагадаем, што крымінальную справу па арт. 211 КК РБ (прысваенне альбо растрата) узбудзіў раённы аддзел Следчага камітэта па падазрэнні, што ганцаўчанка, з’яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, у перыяд з 3 снежня 2012 года па 12 лютага 2013 года, дзейнічаючы яўна з карыслівых пабуджэнняў, не апрыходвала частку грашовай выручкі і прысвоіла 9 млн 736 тыс. рублёў.

Следчыя выявілі, што крадзеж грошай падазраваемая ажыццяўляла і ў іншыя перыяды. Так, з 25 лютага 2010 па 1 ліпеня 2010 года з касы аптэкі было прысвоена і не прыходавана 2 млн 106 550 руб, а ў перыяд часу з 1 снежня 2010 па 30 лістапада 2011 гадоў было ўкрадзена яшчэ 8 552 290 рублёў.

Такім чынам, цэнтральнай раённай аптэцы №83 г. Ганцавічы быў нанесены матэрыяльны ўрон на суму больш за 20 млн рублёў.

Украдзены былі гэтыя грошы ці не, казаць пакуль рана. Пра віноўнасць ганцаўчанкі таксама пакуль казаць нельга. Ідзе расследаванне. Фінальную кропку пасля завяршэння справы паставіць суд.

Top